Кіраўнік амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House Дэйвід Крэймэр заклікае не запрашаць прадстаўнікоў беларускіх уладаў на саміт «Усходняга партнэрства» і Эўразьвязу, які павінен адбыцца ў Вільні.
«Я не лічу, што там павінны быць прадстаўнікі беларускіх уладаў, калі захаваецца цяперашняя сытуацыя. Мне б куды больш хацелася, каб Беларусь прадстаўлялі актывісты грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцы», — сказаў Крэймэр, які знаходзіцца ў Літве.
«Я не кажу «ніколі не размаўляйце з урадам», гэта нерэальна. Але ня варта было б даваць людзям з ўраду такую плятформу, як «Усходняе партнёрства», — адзначыў ён.
Беларусь уваходзіць у лік шасьці суседзяў ЭЗ на Ўсходзе, якія ўключаны ў праграму «Ўсходняе партнэрства». Аднак ЭЗ і ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускіх урадоўцаў. Гэтых афіцыйных асобаў вінавацяць у рэпрэсіях супраць апазыцыі і ў абмежаваньнях правоў чалавека.
Саміт ЭЗ і «Ўсходняга партнэрства» заплянаваны на лістапад гэтага году ў Вільні, нагадвае «Інтэрфакс».