На Магілёўшчыне жыхары райцэнтру Горкі працягваюць сутыкацца зь недаробкамі будаўнікоў, якія рыхтавалі горад да «Дажынак». Фэст адбыўся тры месяцы таму. Днямі ў цэнтры Горак сямейная пара праваліся пад брук.
Муж і жонка ўвечары выйшлі на шпацыр. На падыходзе да Цэнтральнай плошчы райцэнтру, якая да «Дажынак» называлася плошчай Леніна і якую перад фэстам цалкам рэканструявалі, усё і здарылася.
«Ішлі, размаўлялі, трымаліся за рукі — і раптам праваліліся пад плітку. Жонка так спалохалася, што не магла размаўляць і не магла ўстаць. Яе ногі не трымалі. Усё трэслася. Яна наагул не разумела, што адбываецца. Можа, добра, што мы туды трапілі маладыя — дык хоць вылезьці змаглі. Каб туды сталага веку чалавек папаў, або дзіця, або маці зь дзіцем, то наступствы былі б нашмат горшыя», — апавядае пра здарэньне спадар Алег.
Паводле суразмоўцы, шкода абмежавалася шокам у жонкі і запэцканай вопраткай. Тым ня менш, у гутарцы сямейнікі заяўлялі, што зьбіраюцца судзіцца.
Павал: «Будзем у суд падаваць пазоў. Як кажуць, гэта цеплаэнэргетыка адказвае за той аб’ект. Будзем шукаць, хто насамрэч вінаваты».
Карэспандэнт: «А людзі — вы ж, відаць, расказвалі ім пра сытуацыю, у якой апынуліся, — як яны рэагуюць?»
Павал: «У людзей шок. Яны ніяк ня могуць зразумець, як такое здарылася. Ад усіх чую: «Судзіцца. Толькі судзіцца».
Сёньня ў аддзеле жыльлёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкаму паведамілі, што канфлікт удалося залагодзіць:
«Цеплавая энэргетыка не адмаўляецца ад сваёй віны. Яна згодная ім усё аплаціць. Няхай прад’яўляюць выдаткі. Там атрымалася так, што труба вычарпала свой тэрмін прыдатнасьці і зьявілася трэшчына. У выніку вымываўся грунт», — прызнала супрацоўніца аддзелу.
Здарэньне зь сямейнай парай — першае ў Горках пасьля «Дажынак», якое магло скончыцца бядой. Пакуль абышлося. Тым ня менш, яно нагадвае, што недаробак у пасьлядажынкаўскім райцэнтры засталося багата.
Плітку, як кажуць жыхары Горак, клалі насьпех. У першую ж залеву яе пачало змываць.
«Я жыву ля цэнтральнай кацельнай. Сьнег во сыпаўся, а яны клалі асфальт. Тратуарную плітку пачалі класьці, ня скончылі — кінулі. Цяпер во ляжыць на вуліцы дагэтуль. Ай, сьнег растане — прыяжджайце, будуць тут адны недаробкі. Якое ў нас лета было дажджлівае, а яны ўсё клалі. Усё гэта праваліцца», — наракае горацкая пэнсіянэрка спадарыня Галіна.
За брукам тэрміновага рамонту запатрабаваў культурна-забаўляльны комплекс. Яго заліло вадой. Людзі сьцьвярджаюць, што ён ня быў як сьлед падрыхтаваны да «Дажынак», якія ўрачыста адкрыў Аляксандар Лукашэнка. Ці давялі да ладу комплекс, тутэйшыя жыхары ня ведаюць. Гаворыць адна з жыхарак:
«Пакуль працы прыпыненыя, то бок бачных прац, як раней былі вакол амфітэатру, цяпер няма. Няма нікога. Ляжыць нешта у грудках, што гэта — цяжка сказаць. Цяпер жа ўсё пад сьнегам».
Фота з горацкімі недаробкамі ў інтэрнэце зьбіраюць багата камэнтароў. Так было, калі змыла плітку. Тое ж паўтарылася, і калі студэнты акадэміі ілюстравалі фотаздымкамі ўмовы пражываньня ў інтэрнатах, здадзеных да «Дажынак». У пакоях стаяла вільгаць, рэчы псаваліся. Тэма рамонту амфітэатру таксама сталася адной з самых папулярных. Цяпер актыўна камэнтуюцца фота зь сямейнай парай, якая правалілася пад брук.