Інаўгурацыю Уга Чавэса адклалі

Прызначаная на 10 студзеня цырымонія інаўгурацыі прэзыдэнта Вэнэсуэлы адкладзеная — у сувязі з тым, што Уга Чавэс ня можа ў ёй удзельнічаць праз праблемы з здароўем.

Пра гэта паведаміў старшыня парлямэнту краіны Дыясдада Кабэлё. Ён зачытаў пасланьне віцэ-прэзыдэнта Нікаляса Мадура Нацыянальнаму сходу. У лісьце гаворыцца, што дактары лякарні на Кубе, дзе лечыцца прэзыдэнт, паінфармавалі аб неабходнасьці падоўжыць працэс пасьляапэрацыйнага аднаўленьня Чавэса.

У сьнежні Уга Чавэсу зрабілі чацьвертую апэрацыю для выдаленьня ракавай пухліны.

Чавэс быў пераабраны прэзыдэнтам на трэці тэрмін у леташнім кастрычніку. Згодна з канстытуцыяй краіны, яго цяперашні прэзыдэнцкі тэрмін канчаецца 10 студзеня.