У сеціве адбылася дыскусія вакол разьмяшчэньня ў некаторых гарадах білбардаў “Мова = мама. Любіш маму?” ды падобных, якія адны ўспрынялі як знак павароту да беларусізацыі, а іншыя — як фарысэйства, як спробу ўладаў, не мяняючы стаўленьня да мовы, перацягнуць на свой бок хаця б частку нацыянальна арыентаванага электарату.
Я прытрымліваюся другой пазыцыі. Аспрэчваючы яе, адзін з карыстальнікаў facebook іранізуе: “тое, што беларускамоўныя плякаты на вуліцах нашых гарадоў — гэта падман. А значыць — дрэнна. І верыць ім нельга. Верагодна, гэтыя плякаты трэба зрываць і нішчыць іншымі спосабамі?»
Ну, вядома, ніхто не заклікае гэтыя білбарды «зрываць і нішчыць іншымі спосабамі», і пазыцыя тых, хто не паверыў у шчырасьць уладаў, азначае зусім іншае.
«Гэта значыць, што, акрамя білбардаў, павінны быць і справы: вяртаньне беларускай мовы ў дзяржаўныя ўстановы (найперш — у адміністрацыю "прэзыдэнта", Авальную залю і ўрад), перавод дзяржаўных СМІ на беларускую мову, адкрыцьцё беларускіх клясаў і г. д. Маглі б пачаць хаця б з выкананьня сваёй Канстытуцыі, якая нібыта гарантуе дзяржаўнасьць беларускай мове. Вось тады б плякатам і была вера», — адказаў я і імгненна атрымаў пытаньне ад адной прывабнай карыстальніцы facebook:
«А калі, Сяргей, гэтыя ўсе неабходныя зьмены ў дачыненьні мовы не пачнуцца, то і плякатаў ня трэба?»
І вось тут нагода задумацца: сапраўды, добра гэта ці дрэнна — рэклямныя білбарды на карысьць беларускай мовы? Лепш, калі б іх не было?
А як бы вы адказалі на такое пытаньне: на карысьць ці на шкоду ў якім-небудзь 1937 годзе быў плякат з заклікам «Акружым сіротаў мацярынскай пяшчотай і любоўю!». А на плякаце — знакаміты фатаздымак Сталіна, які трымае дзіця.
Адказ нібыта просты: што добрага было б у тым, калі б гэтыя сіроты расьлі безь пяшчоты? І ці дрэнна, што нехта некага заклікае пра іх паклапаціцца?
Ды толькі вось пры Сталіну сіротаў гэтых былі сотні тысяч, калі не мільёны — і не таму, што іх бацькі гінулі пры няшчасных выпадках. Сіротамі рабіліся дзеці «ворагаў народу», і рабіў іх такімі — Ёсіф Вісарыёнавіч.
«Лукашэнка ня вечны. І Беларусь — гэта ня толькі Лукашэнка», — дэбатуе са мной карыстальнік facebook, і, у прынцыпе, з гэтым немагчыма спрачацца, ды вось толькі дзяржаўную палітыку ў Беларусі вызначае менавіта Лукашэнка.
Паглядзім, колькі пратрымаюцца тыя білбарды.
Я прытрымліваюся другой пазыцыі. Аспрэчваючы яе, адзін з карыстальнікаў facebook іранізуе: “тое, што беларускамоўныя плякаты на вуліцах нашых гарадоў — гэта падман. А значыць — дрэнна. І верыць ім нельга. Верагодна, гэтыя плякаты трэба зрываць і нішчыць іншымі спосабамі?»
Ну, вядома, ніхто не заклікае гэтыя білбарды «зрываць і нішчыць іншымі спосабамі», і пазыцыя тых, хто не паверыў у шчырасьць уладаў, азначае зусім іншае.
Акрамя білбардаў, павінны быць і справы