Традыцыйна на калядныя сьвяты вяскоўцы б’юць сьвіней. Канстанцін Кляўчэня зь вёскі Будча Ганцавіцкага раёну кажа, што гадаваў кабанчыка гады два. Пэнсіянэр тлумачыць, што гадаваць сьвіней цяперашнім часам дорага, але так ён дапамагае дзецям і ўнукам.