2.01.1920 у Гомельскай губэрні нарадзіўся Айзэк Азімаў
Беларусаў заўсёды цягнула да космасу. Мо таму, што іхная краіна ня мае гэткіх гор, ускараскаўшыся на якія, да космасу можна дакрануцца і нават баязьліва пагладзіць ягоную чорную поўсьць; а можа, таму, што кожны з нас насамрэч іншаплянэтнік, пасланы сюды з мэтай нешта давесьці — толькі вось што менавіта, мы неяк забыліся. Бывае. Абрыдлая і нясьмешная клясычная показка пра цьвік пад беларускай дупай толькі пацьвярджае нашае падазронае адрозьненьне ад большасьці зямлянаў, у тым ліку фізіялягічнае. Ужо Скарына на знакамітай гравюры выглядае, як капітан зоркалёту пасьля астэроіднай атакі; касьмічная далеч усё жыцьцё хвалявала Язэпа Драздовіча; а вось беларусаў Клімука і Кавалёнка да космасу цягнула-цягнула і ўрэшце ўцягнула. Беларусамі былі Дарт Вэйдэр і Аліса Селязьнёва.
Нават Хрыстос у беларускай літаратуры не прыходзіць і не прыяжджае, а менавіта прызямляецца, як нейкі прышэлец з Альдэбарану. На адной з самых
прыгожых карцін Шагала каханьне паказанае як перамога над гравітацыяй. А беларус Барыс Кіт зрабіўся сусьветна вядомым спэцыялістам па ракетным паліве і наогул у касманаўтыцы. Нават самое слова «космас» мы прысабечылі, зладзіўшы яго айчынную вэрсію: ні ў воднай мове гэтае слова ня пішуць праз «а» ў другім складзе. А мы вось пішам, усім на злосьць — і нічога, камэты пакуль абмінаюць і аддаваць трантарыянам наш трактарны ніхто не зьбіраецца.
Калі ўжо тут згаданы Шагал, героі якога шчасьліва лунаюць недзе пад самай стратасфэрай і якім шмат хто ганарыцца як беларускім жывапісцам (і якога зусім нядаўна некаторыя заслужаныя беларускія мастакі і акадэмікі не саромеючыся цкавалі «паводле нацыянальнай прыкметы»), то вось нам яшчэ адна нагода для нацыянальна-касьмічнай гордасьці. Акурат 2 студзеня дзевяноста тры гады таму нарадзіўся, бадай, самы знакаміты ў сьвеце беларускі пісьменьнік — калі браць у разьлік толькі краіну паходжаньня. Як кажуць энцыкляпэдыі, Айзэк Азімаў зьявіўся на сьвет у Пятровічах Клімавіцкага павету Гомельскай губэрні БССР. І што з таго, што празь некалькі гадоў малая радзіма Азімава, заблудзіўшыся ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных падзелах, нечакана апынулася ў Смаленскай вобласьці РСФСР — усё адно гэта этнічныя беларускія землі, і калі-небудзь мы дацягнемся да іх сваімі белымі крыламі. Карацей, забраны край, які дагэтуль марыць пра вызваленьне, спажываючы нашыя кісламалочныя вырабы.
Калі Іцык Азімаў і чуў у маленстве беларускую мову, дык наўрад ці яе запомніў, бо маленства гэта было зусім маленькае, а да таго ж мама і тата гаварылі
на ідыш, адной з чатырох дзяржаўных моваў БССР. Яны чыталі сыну перад сном Шолам-Алэйхема — і ў канцы стагодзьдзя Азімаў памрэ ў тым самым горадзе, што й першы пісьменьнік у ягоным жыцьці. У Нью-Ёрку. Так, ні другога Ізі Харыка, ні яшчэ аднаго Мойшэ Кульбака з Ісаака ня выйшла — калі Азімаву было тры гады, сям’я эмігравала ў Амэрыку, далёкую і прыцягальную, як космас (праўда, космас усё ж крышку бліжэйшы).
Дагэтуль — варта прыгадаць «Аголенае сонца», як у роце зьяўляецца смак кукурузных палачак з майго дзяцінства, а вочы мружацца ад таго таршэра, пад якім Азімаў чытаўся адзіна магчымым спосабам: не адкладваць кнігу, пакуль
не даведаешся, што ў канцы. Фантастыку я, праўда, даўно ўжо не бяру ў рукі — чытаю іншага Азімава, ягоную «Падарожную кнігу па Бібліі», напрыклад. Ён любіў пісаць падарожныя кнігі... («Айзэк цяпер на нябёсах», — сказаў пасьля сьмерці Азімава Курт Вонэгут і доўга лічыў гэта сваім любімым жартам.)
Беларусам, нягледзячы на іхную цягу да космасу, рэдка ўдаецца выдаць які-небудзь такі закон, якім бы кіраваўся ўвесь сьвет. Мы больш спэцыялізуемся на выкананьні, на пакоры, на паслухмянасьці... Азімаў вывеў ажно тры законы, якія прызнаныя ўсімі без выключэньня. Падамо іх тут яшчэ раз, на ўсялякі пажарны:
Робат ня можа зрабіць чалавеку шкоду ці сваім бязьдзеяньнем дапусьціць, каб чалавеку была зробленая шкода.
Робат мусіць падпарадкоўвацца камандам чалавека, калі гэтыя каманды не супярэчаць першаму закону.
Робат мусіць клапаціцца пра сваю бясьпеку ў той меры, наколькі гэта не супярэчыць першаму і другому законам.
Робаты Азімава больш чалавечныя за людзей. Людзей у Азімава часам хочацца проста выключыць. Але ня ўсіх, вядома. Азімаў — дзіцячы пісьменьнік у тым сэнсе, што ён умее зрабіць так, каб ты ганарыўся, што ты чалавек. Ён ведае, дзе ў чалавека кнопка. І ведае, як лёгка яна выключаецца. Пазьней Азімаў, паразважаўшы над гісторыяй чалавецтва, дадаў да сваіх законаў яшчэ адзін, нулявы пункт:
Робат ня можа зрабіць чалавеку шкоду, толькі калі ён не дакажа, што ў выніку гэта будзе карысна для ўсяго чалавецтва.
...У родных Пятровічах у гонар Азімава пастаўлены мэмарыяльны камень. Ёсьць там яшчэ мэмарыяльная медная шыльда, але яна, як распавялі расейскія журналісты, захоўваецца ў адміністрацыі сяла. Каб удзячныя чытачы, насельнікі этнічных беларускіх земляў, трохі адпачылі ад навуковага дасьледаваньня каляровых мэталаў, пра незямное паходжаньне і кошт якіх так соладка думаецца бязьлюдным сьвітанкам. Камень сьцягнуць усё ж цяжэй, чым шыльду. Калі ты ня робат, вядома. І не беларус. І калі гравітацыя для цябе ўсё яшчэ нешта значыць.
Нават Хрыстос у беларускай літаратуры не прыходзіць і не прыяжджае, а менавіта прызямляецца, як нейкі прышэлец з Альдэбарану. На адной з самых
Ужо Скарына на знакамітай гравюры выглядае, як капітан зоркалёту пасьля астэроіднай атакі.
Калі Іцык Азімаў і чуў у маленстве беларускую мову, дык наўрад ці яе запомніў, бо маленства гэта было зусім маленькае, а да таго ж мама і тата гаварылі
Ні другога Ізі Харыка, ні яшчэ аднаго Мойшэ Кульбака з Азімава ня выйшла.
на ідыш, адной з чатырох дзяржаўных моваў БССР. Яны чыталі сыну перад сном Шолам-Алэйхема — і ў канцы стагодзьдзя Азімаў памрэ ў тым самым горадзе, што й першы пісьменьнік у ягоным жыцьці. У Нью-Ёрку. Так, ні другога Ізі Харыка, ні яшчэ аднаго Мойшэ Кульбака з Ісаака ня выйшла — калі Азімаву было тры гады, сям’я эмігравала ў Амэрыку, далёкую і прыцягальную, як космас (праўда, космас усё ж крышку бліжэйшы).
Дагэтуль — варта прыгадаць «Аголенае сонца», як у роце зьяўляецца смак кукурузных палачак з майго дзяцінства, а вочы мружацца ад таго таршэра, пад якім Азімаў чытаўся адзіна магчымым спосабам: не адкладваць кнігу, пакуль
Робаты Азімава больш чалавечныя за людзей.