Тыдзень у фота. 22-28.12.2012

Верталёт Boeing AH-64 Apache пускае супрацьракетную завесу на авіяшоў у пустыні Нэгеў каля Бээр-Шэвы, Ізраіль.

Разбурэньне будынка ў Хайкоў, у паўднёвакітайскай правінцыі Хайнань.

Пясчаны лыжнік у пустыні каля Табуку, Савудаўская Арабія.

Пакістанская паліцыя на варце каля маўзалею былой прэм'еркі Бэназір Бгута напярэдадні пятай гадавіны яе забойства.

Багдадзкая вуліца пасьля залевы.

Маўзалей Леніна закрыўся на рамонт і рэнавацыю. Леніна не выносілі.

Аварыя вадаправоду ў Карагандзе. Тэмпэратура паветра на ўсходзе Казахстану ўпала да -59.

Кітайская ваенізаваная паліцыя на вучэньнях у Наньцьзіне, правінцыя Цьзянсу.

Байцы Свабоднай Сырыйскай Арміі хаваюцца ў бункеры ад авіяналётаў, Алепа.

Цягнікі-кулі "Гармонія" на стаянцы ў Вухані, правінцыя Хубэй, Кітай.

Папа Бэнэдыкт XVI зьвяртаецца з калядным пасланьнем Urbi et Orbi з балькона базылікі Сьв. Пятра ў Рыме.

Абед амэрыканскіх вайскоўцаў у Кабульскім міжнародным аэрапорце, 25 сьнежня.

Аварыя пасажырскага самалёта на ўсходзе Бірмы.

Воз з рэпай і туман у Лагоры, Пакістан.

Слон, апрануты Санта-Клаўсам, выступае перад вучнямі ў тайляндзкай правінцыі Аютхая.