Сыстэма Tax Free (вяртаньне ПДВ з тавараў, набытых замежнікамі на тэрыторыі краіны) заканадаўча ўводзіцца ў Беларусі з новага года.
Палажэньні аб гэтай сыстэме ўключаныя ў Падатковы кодэкс, які ўступае ў сілу з 1 студзеня 2013 года.
Аднак для таго, каб сыстэма пачала рэальна функцыянаваць, спатрэбіцца яшчэ некаторы час. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла супрацоўніца Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі Натальля Далгова:
«На сёньняшні дзень пакуль не вызначаны апэратар для вяртаньня грошай. Ім можа стаць хтосьці з сусьветных кампаній, якія займаюцца такім бізнэсам, які прыйдзе да нас на рынак, можа нехта з банкаў. Мы іх апавясьцілі аб адпаведных зьменах у нашым падатковым заканадаўстве. Спадзяемся, што гэта будзе зроблена бліжэйшым часам, мы хацелі б, каб ужо ў наступным годзе мэханізм Tax Free быў запушчаны і ў 2014 годзе паўнавартасна працаваў».
Далгова не выключае, што гэтым апэратарам стане замежнае прадпрыемства, для якога ў Беларусі трэба будзе зарэгістраваць сваё даччынае прадпрыемства:
«Гэта сусьветная практыка, мы гатовыя іх прыняць з распасьцёртымі абдымкамі».
Па словах Даўговай, многія беларускія буйныя гандлёвыя прадпрыемствы Беларусі ўжо выказваюць зацікаўленасьць у свой удзел у гэтай сыстэме.
Tax Free ў Беларусі ўводзяць, каб стымуляваць разьвіцьцё ўязнога турызму.
Сярод ініцыятараў яе ўкараненьня былі Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства гандлю.
Асноўныя ўмовы для выплаты ПДВ — каб пакупка была зьдзейсьненая замежным грамадзянінам цягам аднаго дня ў адной краме на суму не менш за 100 даляраў ЗША.
ПДВ у Беларусі складае 20 адсоткаў.