Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е
У Беларусі – пахмурна, тэмпэратура да мінус 3.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ
У Менску ў судзе Маскоўскага раёну (пр-т газэты «Праўда», 27) адбудзецца суд над Алесем Макаевым за ушанаваньне герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Пачатак а 9.30.
У Менску – прэсавая канфэрэнцыя кіраўніцтва АГП па выніках году. Пачатак а 11-ай.
У Маскве – у Цьвярскім судзе слуханьні ў справе Сяргея Магніцкага.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1831 годзе Чарльз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа.
У 1918 годзе Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню
У 1932 годзе ў СССР уводзіцца пашпартная сыстэма і абавязковая прапіска па месцы жыхарства. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году пашпарты ў Савецкім Саюзе былі адмененыя як адна з праяваў царскай адсталасьці і дэспатызму.
У 1934 годзе Пэрсія зьмяніла назву на Іран.
У гэты дзень нарадзіліся:
1595 – Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман.
1822 – Луі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі. Менавіта Пастэр прыдумаў тое, што цяпер называюць пастэрызацыяй.
1923 – паэт Анатоль Вялюгін.
1948 – францускі кінаактор Жэрар Дэпардзьё.
У гэты дзень памерлі:
1746 – кампазытар нямецкага паходжаньня Ян Голанд, які пісаў опэры ў Нясьвіжы пад апекаю Радзівілаў, а пасьля працаваў выкладчыкам у Віленскім унівэрсытэце.
1840 – паўстанец Зыгмунд Мінейка, які падчас паўстаньня Каліноўскага быў вайсковым кіраўніком у Ашмянскім павеце, а пасьля ўдзельнічаў у вайне Грэцыі з Турцыяй за востраў Крыт і стаў ганаровым грамадзянінам Грэцыі.
1964 – Мікалай Чуркін, кампазытар і фальклярыст.
1998 – Навум Кісьлік, пісьменьнік.
2010 – Тацяна Сапач, паэтка і журналістка.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Калi ўдача цябе пакiне,
i жана дарагая, i дочкi,
за гарой застанецца Вiльня,
за гарою прачнешся аднойчы
у пакоi, мiж мяккiх цацак
i вясёлых, з карункамi, кнiжак.
Нешта можа заўжды заставацца
для жывых. I для iншых.
Тацяна Сапач
ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ
Алеся Бяляцкага прывезьлі, каб ён разьвітаўся з бацькам
«Дзе мае 500 даляраў?!»
Ці перажыве эўра 2012 год?