Тысяча беларускіх грамадзян паставілі свае подпісы пад пэтыцыяй у падтрымку малога прыгранічнага руху (МПР) паміж Беларусьсю і Польшчай, паведамляе БелаПАН.
Збор подпісаў пад пэтыцыяй у Інтэрнэце ініцыявалі сёлета ў траўні актывісты беларускага хрысьціянскага руху на чале з Дзьмітрыем Кухлеем, каардынатарам аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) у Мастах на Гарадзеншчыне.
Аўтары пэтыцыі «глыбока занепакоеныя зацягваньнем урадам рэалізацыі дагавору аб малым прыгранічным руху з Рэспублікай Польшчай». «Пагадненьне закранае інтарэсы больш як мільёна беларускіх грамадзян, якія жывуць на прыгранічнай беларуска-польскай тэрыторыі», — падкрэсьліваюць яны.
«У выніку адкрыцьця МПР з Польшчай актывізуецца эканамічнае супрацоўніцтва паміж беларускімі і польскімі рэгіёнамі, ажывяцца кантакты мясцовых уладаў, будуць больш цеснымі сямейныя сувязі грамадзян абедзьвюх дзяржаў. МПР спрыяльна адаб’ецца на павелічэньні даходаў прыгранічных рэгіёнаў, напаўняльнасьці даходнай часткі мясцовых бюджэтаў, разьвіцьці турызму, мадэрнізацыі і выкарыстаньні беларускай інфраструктуры», — сказана ў пэтыцыі.
Польскі бок выступіў з прапановай падпісаць пагадненьне аб мясцовым прыгранічным руху ў лютым 2008 года. Праз два гады, у лютым 2010-га, дагавор быў падпісаны міністрамі замежных спраў Беларусі і Польшчы.
У траўні 2010 году дакумэнт ратыфікаваў польскі парлямэнт і падпісаў кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі. Беларускі парлямэнт ратыфікаваў дагавор у лістападзе таго ж года, а 1 сьнежня дакумэнт быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам.
У адпаведнасьці з дакумэнтам для жыхароў памежных тэрыторый — па 50 кілямэтраў ад рысы дзяржаўнай мяжы ў кожны бок — павінен быць уведзены спрошчаны парадак перасячэньня мяжы за сымбалічную плату.
Аднак вось ужо два гады з прычыны незгаворлівасьці пазыцыі беларускага боку малы памежны рух так і ня можа запрацаваць, а берасьцейцы і гарадзенцы, якія наведваюць Польшчу часьцей, чым беларускую сталіцу, адстойваюць, як і раней, даўжэзныя чэргі па візы.