У райцэнтры Горкі, што на Магілёўшчыне, дзьве сям’і сёлетнія каляды сустрэнуць у адселеным доме.
У ім адключана ацяпленьне, камунальнікі пагражаюць адключыць і электрычнасьць. Людзі адмаўляюцца зьяжджаць у інтэрнаты. Патрабуюць, каб ім выдзелілі кватэры.
Звонку дом на вуліцы Ціміразева, 6 выглядае дагледжаным. Да «Дажынак», якія сёлета прайшлі ў райцэнтры, яго пафарбавалі. Частка забітых дошкамі вокнаў выдае, аднак, тое, што ў доме ніхто не жыве. Гулкае рэха ў калідоры ды замкі на дзьвярах толькі пацьвярджаюць гэта. Зь дзьвюх кватэраў людзі зьяжджаць адмовіліся.
У жыхаркі адной зь іх, спадарыні Алены, двое непаўналетніх дзяцей. Меншай дачцэ — паўгода.
«Сёньня мяне ўгаворвалі, каб зь дзецьмі перасялілася, бо тут умоваў няма. Дом не прыдатны для пражываньня. Казалі, або зьяжджайце куды-небудзь на кватэру, альбо яшчэ куды, каб праблемаў не было. Прэтэнзій, сказалі, мы да вас ня маем. У вас сьвятло, вада, цеплыня — усё ў норме. Вось жа стаіць абагравальнік, што ім яшчэ казаць. На кухні абагравальнік таксама. Цяпер во прыехаў мой муж, а так мы тут з суседкай начавалі, жылі, грэліся. У суседкі наагул вялікая кватэра і абагрэць яе зусім не рэальна», — апавядае пра жыцьцё ў адселеным доме спадарыня Алена.
Суседка спадарыні Алены Жана: «Сёньня нам сказалі — і электрычнасьць адключаць, бо Алена абагравальнікамі грэецца. Мне давялося пераехаць да сяброўкі на кватэру. Мне адной і страшна, і жудасна. Ацяпленьня няма ад пачатку ацяпляльнага сэзону, гарачай вады два тыдні. Дзякуй, што ёсьць халодная вада».
У раённым камунальным прадпрыемстве «Камунальнік» пацьвердзілі, што ў доме на вуліцы Ціміразева, 6 насамрэч адключанае ацяпленьне і дзьве сям’і адмаўляюцца зьяжджаць:
«Ім падрыхтаваныя блёкі ў інтэрнаце, адрамантаваныя. Яны хочуць, каб ім далі дзяржаўныя кватэры задарма. Выйшаў жа ўказ прэзыдэнта, які забараняе манэўраны фонд як такі выкарыстоўваць для выдзяленьня. Як так даць? Калі законам забаронена выдзяленьне. Грамадзкасьць жа ўздымецца. У раёне адны стаяць, апошні кусок хлеба даядаюць і плацяць, а іншым — дарма. Гэта ж бунт будзе», — заяўляе супрацоўнік «Камунальніка».
Ад сёлетняга траўня, калі пачаўся канфлікт за кватэры, як сьцьвярджаюць іх уладальніцы, яны зьвярнуліся па дапамогу ў дзясятак дзяржаўных арганізацый. Чыноўнікі абнадзейвалі, што неўзабаве выдзеляць ім жытло не ў інтэрнатах. Аднак далей абяцаньняў справа ня зрушылася. Жанчыны цьвердзяць, што ім ніхто не казаў, што адрамантаваныя за іхныя ўласныя сродкі кватэры знаходзяцца ў манэўраным фондзе. Калі ж даведаліся, то ня сталі высьвятляць, што ён зь сябе ўяўляе, бо цешыліся з атрыманых кватэраў. Калі іх выдзялялі, кажа спадарыня Жанна, то запэўнівалі, што яны іх уласнасьць:
«Мы чорныя, атрымліваецца, людзі. Якіх можна называць дурнямі, халяўшчыкамі. Якія мы халяўшчыкі? У чым мы сёньня вінаватыя? У тым, што мы сталі закладнікамі падману. Чаму я павінна зьяжджаць у інтэрнат? Я перасялялася з інтэрнату на паляпшэньне ўмоваў. Я сама палепшыла сабе ўмовы».
Кватэры з манэўранага фонду выдзяляюцца для часовага пражываньня. Калі тэрмін сканчаецца, людзі павінны выехаць на месца ранейшага пражываньня. Так пазначана ў заканадаўстве. Тым ня менш сем’і, якія адмаўляюцца зьяжджаць з ужо адселенага дому, здавацца не зьбіраюцца. Заяўляюць, што будуць дамагацца, каб ім выдзелілі кватэры, а ня блёкі ў інтэрнатах. Мяркуюць, калі выедуць туды, то кватэраў ім не дадуць.
Перад калядамі жанчыны са скрухай кажуць, што сьвяточнага настрою ў іх няма. Спадарыня Жанна сёлета пахавала мужа. Цяпер можа страціць і атрыманую зь ім кватэру.