Да 31 сьнежня ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы мусяць замяніць свае пасьведчаньні на новыя.
Юрыдычна ліквідатараў ня будзе — усе яны з новага году будуць называцца «пацярпелымі». Аднак ніякіх сацыяльных гарантый новы статус не дадае — наадварот, выглядае своеасаблівым маральным апраўданьнем скасаваньня ільготаў чарнобыльскім ліквідатарам.
Сотні ліквідатараў Гомельшчыны, — рэгіёну, які найбольш пацярпеў ад Чарнобыльскай катастрофы — у гэтыя апошнія дні сьнежня здаюць свае ранейшыя пасьведчаньні ў выканкамы, вайсковыя камісарыяты ды іншыя ведамствы.
У працоўнай групе Гомельскага аблвыканкаму па замене пасьведчаньняў зараз сапраўдны бум: «Зараз многія ідуць. Так, як на пошце ў апошні дзень аплаты камунальных плацяжоў — па 115 чалавек у дзень».
Інвалід 2 групы Мікалай Ганчароў зь Ельску кажа, што ён, па сутнасьці, двойчы ліквідатар — працаваў у чарнобыльскай зоне як мэліяратар, а пасьля — быў прызваны туды на службу як афіцэр запасу:
«Калі справа дайшла да пасьведчаньня, то на працы сказалі: „Няхай табе ваенкамат дае“. А ў ваенкамаце: „Няхай табе на месцы ранейшай працы даюць“. Падаваў у суд. Дык суд прысудзіў — прыйшлі паперы. І вось мяне выклікаюць у ваенкамат памяняць пасьведчаньне».
Ліквідатар заяўляе, што нават у яго, інваліда Чарнобылю, паводле новага закону амаль не засталося рэальных ільготаў:
«Ільготы? Ільготы наш „бацька“ прыбраў. Вось у мяне 18 артыкул і другая група інваліднасьці — за гэта раз на два гады санаторная пуцёўка. І дзесяць працэнтаў аплата лекаў, якія нікому не патрэбныя. А якія патрэбны — іх няма ў пераліку. Склалі такі пералік, што туды непатрэбшчына ўсякая ўваходзіць. А што трэба для лячэньня, дык тое за грошы купляй».
Па словах чарнобыльскага інваліда, такая ж сытуацыя і з побытавымі ільготамі:
«Калісьці, калі меў ранейшае пасьведчаньне, аплачвалася кватэрная плата на 50 працэнтаў. Гэтаксама сьвятло й газ. Дык што зрабілі: толькі 20 квадратаў жытла цяпер ільготныя, а звыш дваццаці — плаці. Устанавілі норму на газ, на электраэнэргію. Льготныя 60 кіляват электраэнэргіі. Напаліў крыху больш — плаці па поўнай праграме».
Васіль Гулай з Рэчыцы ў 1986 годзе працаваў на ўзьвядзеньні бэтоннага саркафагу над разбураным 4 энэргаблёкам Чарнобыльскай АЭС. Цяпер яму не інваліду, а звычайнаму ліквідатару, дадаюць да пэнсіі суму, эквівалентную 10 далярам. Гэта, па сутнасьці, усе ягоныя ільготы:
«Калі паглядзець на нашыя цэны, то практычна ў краму схадзіць нельга зь 10 далярамі. У аптэку наогул нельга сунуцца зь цяперашнімі цэнамі. Мы зьвярталіся і ў парлямэнт, і да прэзыдэнта — думалі, што неяк адрэагуюць. Але нам адказалі, што нашы грошы патрэбныя дзеля рэанімацыі заражаных зямель. Выглядае, што нашы грошы зарылі ў зямлю, каб пасьля ў гэтай чыстай зямлі нас акуратненька пахаваць»

Склалі такі пералік, што туды непатрэбшчына ўсякая ўваходзіць. А што трэба для лячэньня, дык тое за грошы купляй