Вынікі конкурсу «Канец сьвету па-беларуску»

21 сьнежня, калі, паводле некаторых тлумачэньняў календару мая, чакаецца канец сьвету, Радыё Свабода падвяла вынікі творчага і забаўляльнага конкурсу «Канец сьвету па-беларуску».
Радыё Свабода прапанавала ўсім чытачам далучыцца да пошуку прыкмет, цікавых фактаў і назіраньняў, якія пацьвярджаюць альбо абвяргаюць тэорыю надыходу «канца сьвету». На конкурс мы атрымалі больш за 100 фатаздымкаў і малюнкаў з вашым бачаньнем канца сьвету па-беларуску.

Такім чынам пераможцамі сталі:

1 месца заняла праца аўтара Русела Скіфоныча, ён атрымае ў падарунак ад Радыё Свабода гульнявую прыстаўку Xbox 360S 4GB.


2 месца ў Аляксея Серады, падарунак пераможцу — лічбавая відэакамэра Sony MHS-FS2.

3 месца падзялілі дзьве апакаліптычныя працы Міхаіла Ермалюка і Дзьмітрыя Туршука, яны атрымаюць у падарунак плэеры iRiver S100.

Праца Міхаіла Ермалюка


Праца Дзьмітрыя Туршука

Віншуем пераможцаў!

З усімі працамі ўдзельнікаў конкурсу можна пазнаёміцца ў адмысловым альбоме:

УСЕ КАРЦІНКІ ТУТ (НАЦІСЬНІЦЕ НА МАЛЮНАК):