Горадня. Праваабаронцаў будуць судзіць за здымак

Вечарам 19 сьнежня на гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзімера Хільмановіча і Рамана Юргеля ў Ленінскім РАУС Горадні склалі адміністрацыйныя пратаколы. 10 сьнежня ў Дзень Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека яны зрабілі здымак на вуліцы з партрэтам Алеся Бяляцкага і зьмясьцілі яго на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна». Міліцыянты расцанілі гэта як несанкцыянаваную акцыю.

Паводле саміх праваабаронцаў, падобнай адміністратыўнай справы на Гарадзеншчыне яшчэ не было. Цяпер яны чакаюць позвы ў суд.