У цэнтры Варшавы — сымбалічная клетка з палітвязьнямі

У цэнтры Варшавы, на Замкавай плошчы, палітычныя ўцекачы зь Беларусі, былыя палітвязьні і сваякі палітвязьняў зладзілі акцыю, прымеркаваную да другіх угодкаў Плошчы. ДАДАЛІСЯ ФОТЫ
Марына Статкевіч, жонка дагэтуль зьняволенага кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, апавяла «Свабодзе»:

«Зараз знаходжуся ў сымбалічнай клетцы. Тут таксама сваякі палітвязьняў, уцекачы. Нас некалькі дзясяткаў. Трымаем у руках партрэты палітвязьняў, бел-чырвона-белыя сьцягі. Шмат людзей падыходзіць, цікавяцца, што азначае гэтая клетка. Мы кажам пра Беларусь, якая два гады таму выйшла на Плошчу».

Перад акцыяй у Беларускім доме ў Варшаве прайшла прэсавая канфэрэнцыя, у якой удзельнічалі эўрадэпутат Марэк Мігальскі, былыя палітвязьні Натальля Радзіна, Зьміцер Бандарэнка, Аляксандар Атрошчанкаў, палітуцякач Зьміцер Бародка і Марына Адамовіч. Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі зноў запатрабавалі неадкладнага вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў.


Марына Адамовіч