Плошча ці прошча — барыкадны ці духоўны супраціў? Які спосаб змаганьня прынясе жаданы вынік у Беларусі? Пры якіх умовах нацыянальны мастак можа адчуць сябе чалавекам сьвету? Якой літаратуры бракуе ў турэмных бібліятэках, і што хочацца чытаць у зьняволеньні? Госьцем «Вольнай студыі» — мастак Алесь Пушкін, які днямі выйшаў на волю пасьля 12 сутак у спэцізалятары на Акрэсьціна.
— Алесь, з чарговым вызваленьнем цябе! Гэтым разам шмат для каго так і засталося незразумелым, за што ты сядзеў. Што і каму ты хацеў даказаць, прыйшоўшы з партрэтам Расьціслава Лапіцкага да Вярхоўнага суду?
— Я проста хачу паставіць кропку ў справе смаргонскай выставы памяці Лапіцкага. За ўдзел у ёй у верасьні мастакі суполкі «Пагоня» былі асуджаныя. Я падаў скаргу ў абласны суд, потым старшыні абласнога суду, потым — у адпаведнасьці з заканадаўствам — у Вярхоўны суд. Раніцай 4 сьнежня я прыйшоў з партрэтам Лапіцкага да будынку Вярхоўнага суду РБ. Мне паказалі, дзе падаць скаргу, зарэгістравалі яе. Я спакойна вярнуўся ў Рэспубліканскі каледж мастацтваў, дзе цяпер працую над аднаўленьнем росьпісу. Што я гэтым хацеў сказаць? Вярхоўны суд — гэта апошняя судовая інстанцыя, якая павінна паставіць кропку ў смаргонскай справе. Калі Вярхоўны суд скажа, што мастакі суполкі «Пагоня», і я ў тым ліку, пакараныя правільна, значыць, я буду канстатаваць, што ў нас суд і дзяржава застаюцца нэасталінскімі, бо ў Беларусі не прызнаюцца рэпрэсаваныя бязьвінна людзі. Такія, як Расьціслаў Лапіцкі. Такім чынам, гэта будзе вельмі сур’ёзнай падставай. Назаўтра ў каледжы да мяне падышоў чалавек і сказаў: «Праз 5 хвілінаў вы будзеце арыштаваныя. Я вам раю ўцякаць і хавацца».
— А чалавек назваў сябе?
— Не, хоць я і настойваў на гэтым. Я адказаў яму, што ўцякаць не зьбіраюся. Чалавек сышоў. А праз хвілінаў 15-20 ён прыйшоў з двума дужымі хлопцамі.
— Дык ён і зьбіраўся цябе арыштаваць…
— Так. Як аказалася, гэта быў камандзер групы амапу лейтэнант Яўген Нікіцёнак. Відаць, яму не хацелася мяне арыштоўваць з пэндзлем у руках.
— Чаму ты не скарыстаў з парады добрага чалавека?
— Таму што гэта глупства — арыштоўваць чалавека за тое, што ён падаў скаргу ў Вярхоўны суд. А для амапаўцаў, як я потым зразумеў, больш цікава было б лавіць мяне. Тады б яны адчувалі: раз ён уцякае, значыць — злачынец.
— Што было запісана ў рашэньні суду?
— Пасьля сканчэньня допыту мяне завезьлі ў Ленінскі суд з фармулёўкай, што я стаяў каля будынку Вярхоўнага суду з партрэтам Лапіцкага, гэта было кваліфікавана як пікет. Судзьдзя Марына Сьвятаславаўна Запасьнік, нягледзечы на тое, што я прасіў патэлефанаваць адвакату, прасіў на беларускай мове судзіць мяне, тут жа вынесла вырак — 12 сутак арышту.
— Ты неаднойчы быў на «сутках» — у Менску, у Крупках. Чым запомнілася гэтае зьняволеньне?
— Кантынгентам людзей, якія сядзелі са мной. Я ня мог сабе нават уявіць, колькі ў Менску наркаманаў, колькі дробных зладзюжак, якія скралі ў краме пляшку гарэлкі ці нейкія прадукты. Я ўражаны размахам побытавага крыміналу, калі бацькі здаюць сваіх 25-гадовых дзяцей-наркаманаў у міліцыю. Каля 30% людзей, што сядзелі са мной, — наркаманы. Там вельмі гнятлівая атмасфэра. Дзякуй вялікі Генадзю Драздову, старшыні суполкі «Пагоня», ён перадаў мне цёплыя рэчы, Валерыі Чарнаморцавай з БХД, якая перадала том Адама Станкевіча зь «Беларускага кнігазбору», таксама Арцёму Лява з руху «За свабоду», які прынёс мне кнігу Тамары Габрусь «Паэзія архітэктуры». Я дзяліўся гэтымі выданьнямі з сукамэрнікамі, бо там не было чаго чытаць. Толькі «Детективная газета» ды «Комсомольская правда».
— З названых табою кніг давай спынімся на творах Адама Станкевіча — ксяндза і мысьляра, які быў закатаваны ў Гулагу пад Тайшэтам. Мяне калісьці ўразілі ягоныя дзёньнікі. А табе што запомнілася?
— Усё — пачынаючы з прадмовы Ўладзімера Конана. Біяграфія і сьмерць кзяндза Адама Станкевіча ўразілі. Уяві, там у Тайшэце, калі вывозілі труну зь целам ксяндза, вертухаі ўдарылі заступам і далі кувалдай па галаве, разьбіўшы галаву нябожчыку… Уразілі маштабнасьць асобы Адама Станкевіча, яго энцыкляпэдычнасьць. Уразіла яго вельмі талерантнае стаўленьне да розных канфэсіяў. Уразіла ясная пазыцыя, калі ён разглядае прыярытэты і пастуляты 3-й Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка. А найбольш запомніліся словы Клімэнта Александрыйскага, прыведеныя ў працы Адама Станкевіча «Хрысьціянства і беларускі народ»: «У сумневах — свабода, у памкненьнях — еднасьць, ва ўсім — любоў». Гэта найвышэйшая рэч. І я вырашыў, што буду пісаць партрэт Адама Станкевіча, буду прапаноўваць нашаму ксяндзу, каб павесіць мэмарыяльную шыльду ў касьцёле. Я зразумеў, што не на пустым месцы вырас беларускі ксёндз-патрыёт Уладыслаў Чарняўскі.
— Два гады таму была ў нас Плошча. Як ты лічыш, такая форма пратэсту ў Беларусі можа прынесьці вынік?
— Можа. Але ў Плошчы павінна быць галава. Два гады таму яе не было, людзі, якія сабраліся, ня бачылі мэты. Не было яснага і дакладнага пляну і асобы, за якой бы пайшлі дзясяткі тысячаў людзей. Але выходзіць трэба. На Акрэсьціна я зразумеў, што ўлада рыхтуецца да новых рэпрэсій, асабліва да чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году, і падпалкоўнікі мне казалі: «А што вы думаеце, Амэрыка пасьля Пэрл-Харбару ўсіх японцаў на сваёй тэрыторыі арыштавала. Будзе трэба, мы і 20 000 арыштуем!». Разумееш, усе, хто падыме партрэт зьніклага, махне бел-чырвона-белым сьцягам на трыбунах, будуць затрыманыя, нават папярэдне ізаляваныя, як перад алімпіядай 1980 году ў Маскве. Я не зьдзіўлюся, калі ў 2014 годзе вясковыя п’яніцы ізноў прыйдуць да мяне дахаты, а пасьля паскардзяцца ў міліцыю, і мяне на час чэмпіянату завязуць у Крупкі і пасадзяць у пастарунак. І сьведкаў знойдуць, і судзьдзі тыя ж самыя будуць. Так што дяржава рыхтуецца. Але калі выйдзе крытычная маса, дзясяткі тысячаў, то і рэагаваньне будзе другім. Таму вельмі важна, якая па колькасьці Плошча, і ці ёсьць у яе галава.
— Праблема якраз у тым, што з кожным годам Плошча ўсё менш шматлікая. Дык які супраціў — барыкадны ці духоўны — можа прынесьці плён? Плошча ці прошча? Можа быць, нашаму народу больш патрэбнае асьветніцтва?
— І асьветніцтва патрэбнае. Але што я з кнігай Адамам Станкевіча магу сказаць 25-гадоваму наркаману, які проста тупа сьмяецца зь беларускага слова? Як яму несьці асьвету, духоўнасьць, прошчу? У яго проста гамэрычны рогат будзе. Адгукаюцца на нашы заклікі толькі душы генэтычна блізкіх нам людзей. Са мной сядзеў адзін расеец, які 17 гадоў пражыў у Беларусі. Ён мне так і заявіў, што я павінен зь ім гаварыць па-расейску. Я адказаў, што Беларусь — мая зямля, беларускамоўны Пушкін тут — рэальнасьць, таму ён павінен цярпець. Асьветніцтва, вядома ж, патрэбнае, але ў пэўны час трэба выходзіць на Плошчу больш актыўна.
— Амапавец Нікіцёнак хацеў, каб ты ўцёк. Зь ягонага раёну. Нехта, магчыма, хацеў бы, каб ты ўцёк зь Менску, зь Беларусі. І тут мне прыгадаўся францускі актор Жэрар Дэпардзьё, які нядаўна адмовіўся ад грамадзянства Францыі і адчуў сябе чалавекам сьвету. Пры якіх умовах ты мог бы зрабіць нешта падобнае?
— Не падтрымліваю ўчынак Дэпардзье. Вышэй Францыі для такога прыгожага француза атрымаліся грошы. Залаты бажок яму бліжэй за радзіму. Па-мойму, гэта вельмі брыдкі ўчынак. Раз багаты — дзяліся зь беднымі. І не шкада павінна быць аддаваць. Чалавек жа 12 разоў на дзень ня можа есьці, ці 50 гарнітураў насіць. Што мяне змусіла б стаць грамадзянінам сьвету? Нават ня ведаю… Хіба, калі б я апынуўся ў якой-небудзь па-за зямной цывілізацыі, і там мне задалі б пытаньне: «Алесь, хто вы?». Вось тады я думаў бы ўжо ня столькі пра сваё мястэчка Бобр, пра сваю нацыянальнасьць, колькі пра плянэту Зямля. І вось тады я сканцэнтраваўся б і прадстаўляў зямную цывілізацыю. Толькі пры дыпляматычных зносінах з іншаземнай цывілізацыяй я стаў бы грамадзянінам сьвету. А пакуль я жыву на плянэце Зямля і кантактую зь людзьмі розных нацыянальнасьцяў, я буду беларусам!
— Заканчваецца 2012 год. Што табе запомнілася з падзеяў культурнага жыцьця?
— Сёлета адбылася не зусім удалая спроба сабраць выставу сучаснага мастацтва — Менскае трыенале. Але я вельмі рады гэтай ініцыятыве. Будзе другая, трэцяя выставы, і яны будуць лепшыя. Нядаўна пастаўленая опэра «Сівая легенда» таксама, на жаль, няўдалая. Там няма народу, які ёсьць у аповесьці Ўладзімера Караткевіча. З опэры дзеля палітычнай каньюнктуры народ выкрасьлілі. Што яшчэ запомнілася? Адкрыцьцё Нясьвіскага замку, першы баль у замку — гэта выглядала прыгожа. Запомніліся падзеі ў рэгіёнах — выставы ў гарадзенскай галерэі «Крыга», прэзэнтацыя новай кнігі Ларысы Геніюш у Зэльве, адкрыцьцё цэлай скульптурнай галерэі ў Глыбокім, у тым ліку помніка прэм’еру БНР Вацлаву Ластоўскаму. 2012 год пакінуў сьлед у гісторыі беларускай культуры, і гэта радуе.

У нас суд і дзяржава застаюцца нэасталінскімі, бо ў Беларусі не прызнаюцца рэпрэсаваныя бязьвінна людзі

На Акрэсьціна я зразумеў, што ўлада рыхтуецца да новых рэпрэсій, асабліва да чэмпіянату сьвету па хакеі