Аляксандр Лукашэнка падчас візыту на прадпрыемства «Камволь» зрабіў шэраг гучных заяваў. Чаму кіраўнік дзяржавы стаў наведваць непасьпяховыя прадпрыемствы? Ці эфэктыўныя прапанаваныя ім мэтады па выпраўленьню становішча? Чаму ён ва ўсім вінаваціць дырэктарат і ўрад?
Удзельнікі: эканаміст Аляксандар Абуховіч і дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман.
Валер Карбалевіч: «Раней усе мерапрыемствы з удзелам Лукашэнкі, што трансьляваліся па тэлевізіі, паказвалі ў асноўным парадны бок жыцьця краіны. Кіраўнік дзяржавы наведваў перадавыя прадпрыемствы, адкрываў новыя цэхі, газаправоды, лядовыя палацы. І тэлегледачы бачылі, што краіна квітнее, разьвіваецца, а нейкія недахопы — гэта, хутчэй, нейкае выключэньне.
Але апошнім часам сытуацыя перавярнулася. Гледачы бачаць, што на якое прадпрыемства Лукашэнка не прыедзе, там поўны правал. Даводзіцца прымаць надзвычайныя захады. Што гэта азначае? Ці то ў краіне не засталося пасьпяховых прадпрыемстваў? Ці Лукашэнка памяняў тактыку сваёй прэзэнтацыі перад народам? Тады ў чым яе сутнасьць?»
Аляксандар Абуховіч: «Яшчэ мінулым годам прэм’ер-міністар даводзіў, што згодна з падлікамі Міністэрства эканомікі ў існуючай намэнклятуры экспарту мы ніколі ня зможам павялічыць аб’ёмы вытворчасьці на столькі, каб закрыць дзірку ў замежнагандлёвым балянсе. А гэта каля 4 млрд даляраў штогод.
У нас 10% перадавых прадпрыемстваў атрымоўвалі 90% дзяржаўных датацыяў. Аднак яны ня могуць закрыць праблемы ўсёй эканомікі. За кошт праяданьня савецкай спадчыны, мы фінансавалі і адносна пасьпяховую сацыяльную сфэру, аграрны сэктар. І таму мы маем сёньня вузкую групу адносна пасьпяховых прадпрыемстваў і масу дабітых прадпрыемстваў».
Карбалевіч: «І што Лукашэнка дасюль ня ведаў, і толькі цяпер пра гэта даведаўся?»
Абуховіч: «Усе гэтыя гады ў нас адбывалася ручное кіраваньне эканомікай, палітыка затыканьня дзірак. Нешта гарыць — яго тушаць. У кіраўніцтве краіны адсутнічае прамысловая палітыка, разуменьне гіерархіі задач».
Яўген Прэйгерман: «І раней час ад часу мы бачылі падобныя карцінкі, калі Лукашэнка публічна прабіраў нейкіх начальнікаў. Чаму гэта набыло цяпер такія маштабы? Тут ёсьць і палітычныя, і эканамічныя чыньнікі.
Палітычны чыньнік. Ужо два гады электаральны рэйтынг Лукашэнкі невысокі. Гэтым годам нават не памагло падвышэньне заробкаў перад парлямэнцкімі выбарамі. Разумеючы, што наступным годам будзе, хутчэй за ўсё, цяжэй, ён робіць прэвэнтыўныя захады і зьвяртаецца да звыклай практыкі 1990-х гадоў, якая тады працавала. Гэта асабісты і жорсткі кантроль, публічныя поркі чыноўнікаў. То бок мадэль добрага цара і дрэнных баяраў.
Мы бачым, што беларуская сацыяльная мадэль не працуе, ператвараецца ў прафанацыю. Не выконваецца нават паказчыкі росту валавога ўнутрана прадукту (ВУП), што зьяўляецца ў нас „сьвятарнай каровай“. Гэтым годам ВУП плянаваўся 5-5,5%, а атрымліваецца толькі 2%.
А пад гэтыя пляны выдаткоўваліся дзяржаўныя грошы. Напрыклад, на дрэваапрацоўку з 2007 году выдаткавана каля 700 млн. эўра. Гэта крэдыты, але мы разумеем, што азначаюць крэдыты ў беларускай сыстэме».
Карбалевіч: «Лукашэнка прапануе традыцыйныя для яго захады па выпраўленьня становішча. У асноўным яны зводзяцца да завінчваньня гаек. Забараніць звальненьне супрацоўнікаў, разагнаць дырэктарат, пагроза памяняць урад. І ўвогуле, наколькі мае рацыю сьцьвярджэньне, што ёсьць нішы на сусьветным рынку і для прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасьці, і для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці? І ўвогуле галоўнае, накарміць, абуць і адзець народ — гэта сёньня функцыя палітычнага кіраўніцтва і ўрада краіны?»
Аляксандар Абуховіч: «Сутнасьць беларускай мадэлі заключаецца ў тым, што дзяржава корміць народ, і народу прадстаўляецца магчымасьць мець дробныя прыработкі ў прыватным сэктары. Пад гэтую мадэль была створаная сыстэма кіраваньня.
Кожны дырэктар на сваім прадпрыемстве меў правы, падобныя на правы прэзыдэнта ў дзяржаве. І вось высьветлілася, што сыстэма не працуе. Урад падлічыў, што для выпраўленьня сытуацыі патрэбныя 60 млрд даляраў інвэстыцый. Але іх няма.
Яшчэ два гады таму дырэктар з дапамогай дзяржаўных органаў мог атрымаць крэдыты, то сёньня гэта немагчыма пры тых працэнтных стаўках на крэдыты ў банках. У выніку дырэктарат апынуўся паміж молатам і кавадлам. То бок паміж рэальным эканамічным станам прадпрыемстваў, у якіх дэвальвацыя вымыла абаротныя фонды, немагчымасьцю доступу да крэдытаў і патрабаваньнямі прэзыдэнта.
У нас няма росту ВУП нават ў 2%. Бо шмат прыпісак. Напрыклад, мінулым годам даляр абваліўся з 3 тыс. да 8,5 тыс. рублёў. І ў той жа час паводле статыстыкі, вартасьць асноўных фондаў прадпрыемстваў, амартызацыя у рублях засталіся ранейшымі. Затое нібыта вырас прыбытак, зь якіх зьняты падаткі. Толькі за кошт гэтага цэнтралізавана дзяржава забрала ў прадпрыемстваў 1 млрд даляраў. Шмат дырэктарскіх кадраў зьехала ў Расею. Многія зь іх разглядаюць закіды Лукашэнкі як спробу сьпіхнуць адказнасьць.
Кіраўніцтва краіны не разумее, што Беларусь сёньня ўжо другая краіна зь іншымі запатрабаваньнямі насельніцтва. Гэтае кіраўніцтва замбіравана сваімі мінулымі посьпехамі».
Яўген Прэйгерман: «Думаю, тое, што існая сацыяльная мадэль не працуе, пачынаюць адчуваць пакрысе на самым версе. І закручваньне гаек — гэта рэакцыя на гэтую рэчаіснасьць. Лукашэнка і ягонае атачэньне бачаць прычыну дрэннага стану эканомікі ў тым, што дырэктарат не выконвае пляны. Я прагназую, што праз паўгода, убачыўшы, што гэтыя мэтады не працуюць, Лукашэнка вымушаны будзе вяртацца да рынкавай рыторыкі».
Абуховіч: «Калі мы застанемся ў старой мадэлі, то узмоцніцца міграцыя з краіны найбольш кваліфікаванай часткі працоўнай сілы. Беларусь застанецца краінай калгасьнікаў і пэнсіянэраў. Але пэнсіі ня будзе з чаго плаціць, бо ў нас сёньня пэнсіі плацяцца з заробкаў працуючых людзей. Але кіраўніцтва гэта задаволіць. Бо самыя актыўныя зьедуць. Астатнія будуць чакаць, калі дзяржава нешта дасьць. І праблемы зь беспрацоўем няма. Больш за тое, не хапае працоўных рук паўсюль.
Сёньня расейскія прадпрыемствы тут працуюць як рэкрутынгавыя агенствы, яны выцягваюць адсюль кадры. У Расеі ўведзены паскораны парадак атрыманьня расейскага грамадзянства».
Чаму Лукашэнка стаў наведваць непасьпяховыя прадпрыемствы?

Усе гэтыя гады ў нас адбывалася ручное кіраваньне эканомікай, палітыка затыканьня дзірак. Нешта гарыць — яго тушаць
Абуховіч: «Усе гэтыя гады ў нас адбывалася ручное кіраваньне эканомікай, палітыка затыканьня дзірак. Нешта гарыць — яго тушаць. У кіраўніцтве краіны адсутнічае прамысловая палітыка, разуменьне гіерархіі задач».
Яўген Прэйгерман: «І раней час ад часу мы бачылі падобныя карцінкі, калі Лукашэнка публічна прабіраў нейкіх начальнікаў. Чаму гэта набыло цяпер такія маштабы? Тут ёсьць і палітычныя, і эканамічныя чыньнікі.
Палітычны чыньнік. Ужо два гады электаральны рэйтынг Лукашэнкі невысокі. Гэтым годам нават не памагло падвышэньне заробкаў перад парлямэнцкімі выбарамі. Разумеючы, што наступным годам будзе, хутчэй за ўсё, цяжэй, ён робіць прэвэнтыўныя захады і зьвяртаецца да звыклай практыкі 1990-х гадоў, якая тады працавала. Гэта асабісты і жорсткі кантроль, публічныя поркі чыноўнікаў. То бок мадэль добрага цара і дрэнных баяраў.
Мы бачым, што беларуская сацыяльная мадэль не працуе, ператвараецца ў прафанацыю. Не выконваецца нават паказчыкі росту валавога ўнутрана прадукту (ВУП), што зьяўляецца ў нас „сьвятарнай каровай“. Гэтым годам ВУП плянаваўся 5-5,5%, а атрымліваецца толькі 2%.
А пад гэтыя пляны выдаткоўваліся дзяржаўныя грошы. Напрыклад, на дрэваапрацоўку з 2007 году выдаткавана каля 700 млн. эўра. Гэта крэдыты, але мы разумеем, што азначаюць крэдыты ў беларускай сыстэме».
Ці эфэктыўныя адміністратыўныя мэтады?
Карбалевіч: «Лукашэнка прапануе традыцыйныя для яго захады па выпраўленьня становішча. У асноўным яны зводзяцца да завінчваньня гаек. Забараніць звальненьне супрацоўнікаў, разагнаць дырэктарат, пагроза памяняць урад. І ўвогуле, наколькі мае рацыю сьцьвярджэньне, што ёсьць нішы на сусьветным рынку і для прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасьці, і для прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці? І ўвогуле галоўнае, накарміць, абуць і адзець народ — гэта сёньня функцыя палітычнага кіраўніцтва і ўрада краіны?»
Аляксандар Абуховіч: «Сутнасьць беларускай мадэлі заключаецца ў тым, што дзяржава корміць народ, і народу прадстаўляецца магчымасьць мець дробныя прыработкі ў прыватным сэктары. Пад гэтую мадэль была створаная сыстэма кіраваньня.
Кожны дырэктар на сваім прадпрыемстве меў правы, падобныя на правы прэзыдэнта ў дзяржаве. І вось высьветлілася, што сыстэма не працуе. Урад падлічыў, што для выпраўленьня сытуацыі патрэбныя 60 млрд даляраў інвэстыцый. Але іх няма.
Яшчэ два гады таму дырэктар з дапамогай дзяржаўных органаў мог атрымаць крэдыты, то сёньня гэта немагчыма пры тых працэнтных стаўках на крэдыты ў банках. У выніку дырэктарат апынуўся паміж молатам і кавадлам. То бок паміж рэальным эканамічным станам прадпрыемстваў, у якіх дэвальвацыя вымыла абаротныя фонды, немагчымасьцю доступу да крэдытаў і патрабаваньнямі прэзыдэнта.
У нас няма росту ВУП нават ў 2%. Бо шмат прыпісак. Напрыклад, мінулым годам даляр абваліўся з 3 тыс. да 8,5 тыс. рублёў. І ў той жа час паводле статыстыкі, вартасьць асноўных фондаў прадпрыемстваў, амартызацыя у рублях засталіся ранейшымі. Затое нібыта вырас прыбытак, зь якіх зьняты падаткі. Толькі за кошт гэтага цэнтралізавана дзяржава забрала ў прадпрыемстваў 1 млрд даляраў. Шмат дырэктарскіх кадраў зьехала ў Расею. Многія зь іх разглядаюць закіды Лукашэнкі як спробу сьпіхнуць адказнасьць.
Кіраўніцтва краіны не разумее, што Беларусь сёньня ўжо другая краіна зь іншымі запатрабаваньнямі насельніцтва. Гэтае кіраўніцтва замбіравана сваімі мінулымі посьпехамі».
Праз паўгода, убачыўшы, што гэтыя мэтады не працуюць, Лукашэнка вымушаны будзе вяртацца да рынкавай рыторыкі