Спадчына Вацлава Гаўла: У аб'ектыве сяброў
Вацлаў Гавэл у 1975 годзе на сваім летніку "Градачак" у паўночнай Чэхіі
Гавэл і ягоная першая жонка Вольга ў Градачку, 1974. Вольга, таксама дысыдэнтка і падпісантка "Хартыі-77", памерла ў 1996 годзе.
Гаўлы зь сябрамі Янам і Карлай Тршыскамі, 1975.
Фатаграфія, зробленая падчас доўгіх начных размоваў у Градачку, 1975.
Сябры і акторы сабраліся на чытаньні Гаўлавай п'есы "Садовае застольле"
Гавэл рыхтуецца да сустрэчы зь сябрамі на летніку, 1975.
Прыватная пастаноўка Гаўлавай п'есы "Аўдыенцыя", 1976, дзе аўтар выконвае адну з галоўных роляў.
Гавэл ў акне Праскага Граду на самым пачатку свайго прэзыдэнцтва, 25 лютага 1990.
Прэзыдэнт выступае перад мноствам людзей каля Праскага Граду, 25 лютага 1990, адразу пасьля вяртаньня з ЗША, дзе ён выступіў перад амэрыканскім Кангрэсам.
Гавал, аматар року, сустракаецца з Rolling Stones 18 жніўня 1990, у дзень першага канцэрту гэтай легенды року ў посткамуністычнай Чэхаславаччыне.
Брытанскі прэм'ер Маргарэт Тэчар з чэхаславацкім прэзыдэнтам на Вацлаўскай плошчы падчас афіцыйнага візыту ў Прагу 18 верасьня 1990.
Гавэл на беразе Атлянтычнага акіяну ў Кабу да Рока, Партугалія, каля самага заходняга пункту Эўрапейскага кантынэнту, 14 сьнежня 1990.
Гавэл разам з жонкай Вольгай прамаўляюць малітву разам з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Валэнсам у Праскім Градзе, 16 верасьня 1991.
Фатограф здымае афіцыйны партрэт прэзыдэнта Чэхаславаччыны, 1992.
Гавэл з другой жонкай Дагмар, зь якой ён ажаніўся ў 1997 годзе. Градачак, каля 2000.
Перад канцом прэзыдэнцкага тэрміну ў студзені 2003. Выехаўшы з прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі, Гавэл уздыхнуў з палёгкай...