Колькі сутак адседзелі тыя, каго арыштоўвалі па адміністрацыйных абвінавачваньнях — за ўдзел у вулічных акцыях? На што патрацілі яны месяцы, праведзеныя ў зьняволеньні? І на што патрацілі б, калі б былі на волі?
Маладафронтавец Раман Васільеў трапляў пад арышт цягам году 8 разоў — на тэрміны ад 3 да 15 сутак. Агулам актывіст правёў за кратамі 89 дзён. Яго затрымлівалі і прэвэнтыўна, і падчас акцыяў, і постфактум. Гэта адбывалася і ў Менску, і па дарозе на суд над Сяргеем Каваленкам, і нават у Міёрах пасьля вясельля Міколы Дземідзенкі. Апошні раз хлопцу далі 15 сутак 8 лістапада за акцыю, калі помнік Леніну аблілі валяр’янкай.
Раман Васільеў: «За час, праведзены ў турме, прапусьціў шмат датаў і сьвятаў, якія, вядома, трэба адзначаць з роднымі і сябрамі. Але справа ў тым, што, калі знаходзісься за кратамі, то ня сочыш за датамі. Проста, потым ужо ўсьведамляеш. Калі б быў гэтыя 89 сутак на волі, то займаўся б толькі дзейнасьцю і ўсё роўна набраў бы 3 месяцы ў турме».
Зьміцер Крамянецкі таксама з «Маладога фронту». У 2012 годзе сядзеў 8 разоў — усяго 73 дні. Найменшы тэрмін — 3 сутак — атрымаў пасьля затрыманьня па дарозе на суд да Сяргея Каваленкі. Найбольшы — 15 сутак — за пэрфоманс «Падцярыцеся», падчас якога маладафронтаўцы закідалі ганак МЗС туалетнай паперай.
Зьміцер Крамянецкі: «Вядома, лепш бы гэты час правёў зь сябрамі, да бацькоў бы зьезьдзіў у Міёры. А ў турме апроч чытаньня няма чым заняцца. Я вельмі шмат чаго прачытаў, па адной кнізе ў дзень глытаў. Найбольш спадабаўся раман Курта Вонегута „Бойня нумар пяць, альбо Крыжовы паход дзяцей“. Добрая кніга, закранула. Таксама і шмат цікавых знаёмстваў адбылося. Здавалася б, сядзяць алкаголікі і бамжы, але ў кожнага свая гісторыя, якую цікава паслухаць».
Актывіст Маладога Фронту Уладзімер Яроменак адседзеў 69 дзён. Яго затрымлівалі 6 разоў — на тэрміны ад 7 да 15 сутак.
«Я стаўлюся так: калі ўжо трапіў на суткі — значыць, трапіў. Тым больш, што ў нейкае падарожжа я б зьезьдзіць усё роўна ня змог, бо знаходжуся пад прэвэнтыўным наглядам і не магу пакідаць Менск. А кнігу я напісаць магу і седзячы на сутках. Таму, думаю, калі б меў гэтыя 70 сутак, то займаўся б тым, чым займаюся ў вольны час, — сустракаўся б зь сябрамі і займаўся б грамадзкай дзейнасьцю. У турме пісаў час ад часу вершы. Калі выпадала сядзець разам зь сябрамі, то гулялі ў нарды, зробленыя з хлеба. Кніг прачытаў шмат, але ў любым выпадку, таму, хто трапіць за краты, раю чытаць Біблію».
Лідар моладзевай арганізацыі «Zмена» Павал Вінаградаў цягам году сядзеў 66 сутак. 17 сьнежня хлопца асудзілі на 5 сутак зьняволеньня за акцыю лялек, якія трымалі плякаты з надпісамі, літары на якіх былі перамяшаныя, але можна было здагадацца пра сэнс: «Рубль за год подешевел в три раза», «Кое-кто у руля уже 18 лет», «Бутылка водки девешле килограмма мяса» і інш.
Павал Вінгарадаў: «Частку часу аддаў бы сваім родным, якія, вядома, пакутуюць з-за таго, што мяне часта садзяць. Да таго ж, заўсёды пасьля вызваленьня трэба зрабіць шмат справаў, якія назапасіліся за час зьняволеньня. Праз гэта не магу шмат часу праводзіць з родзічамі нават тады, калі на волі. Таму правёў бы лепш час з жонкаю, прыязджаў бы часьцей да бабулі зь дзядулем і наведаў бы бацьку ў Беразіно. Яшчэ адну частку часу выдаткаваў бы „на справу“ — рыхтаваў бы новыя вулічныя акцыі. Апошнюю частку аддаў бы на бязьдзейнасьць, якую, насамрэч, я вельмі люблю».
Адзін зь лідараў Маладога Фронту Мікола Дземідзенка ў гэтым годзе быў пад арыштам 47 сутак. Апошні раз трапіў за краты напярэдадні гадавіны падзяў на Плошчы - 18 сьнежня. Жартам актывіст адзначыў тэндэнцыю ў свой бок — у мінулым годзе правёў за кратамі больш за 70 дзён.
«Больш плённа гэты час можна было б правесьці ў падарожжах. Я б зьезьдзіў у Ізраіль. Але не лічу турму самым горшым месцам, таму што там ёсьць магчымасьць самаадукоўвацца. Таму я не шкадую аж так замоцна, што правёў столькі часу за кратамі. Увогуле, турма даволі цікавае месца, дзе ты сустракаесься зь людзьмі зь іншага сьвету. Гэта людзі вельмі далёкія ад палітычных падзеяў. Калі ты на волі, ходзіш на мерапрыемствы ці на плошчу, то зьяўляецца адчуваньне, што ўлада можа зьмяніцца сёньня-заўтра. Калі ж трапляеш у турму, то разумееш, што ня трэба ехаць у вёску, каб знайсьці тых, хто не ўяўляе, што адбываецца. Таксама ў турме прыходзіць разуменьне, што наркотыкі можна набыць ледзь не за кожным кутом, дзе ты ходзіш кожны дзень. Ня ведаю, ці карысныя гэта веды для маладога чалавека, але, прынамсі, цікава даведацца іншы погляд на жыцьцё ў сваёй краіне»
Адзін зь лідараў моладзевай арганізацыі «Zмена» Аляксандр Арцыбашаў у гэтым годзе атрымаў свой першы ў жыцьці адміністрацыйны арышт — адразу на 17 сутак. Агулам сядзеў за год 5 разоў — усяго 45 сутак. Затрымлівалі падчас акцыі «Боршч ад Ярмошынай», падчас перадачы паплечнікам цыгарэтаў і прадуктаў на Акрэсьціна, а таксама за інкрымінаванае хуліганства. Разам з паплечнікам Паўлам Вінаградавым трымаў у турме галадоўку.
Аляксандр Арцыбашаў: «Гэтыя паўтара месяцы правёў бы з сынам і жонкай. Можа быць, у падарожжы, але зь імі — гэта сто адсоткаў. Проста быў бы побач. Цяпер вельмі моцна шкадую, што ня быў зь імі той час, праведзены ў турме. Але ў турме было некалькі чалавек, знаёмства зь якімі трохі палепшыла сытуацыю. А так вельмі шмат кніг чытаў за кратамі. Займацца ў турме няма чым, таму цэлымі днямі чытаў, у сярэднім адну кнігу за дзень. Выключна фантастыку, такое лёгкае забаўляльнае чытво».
Намесьніца старшыні «Маладога Фронту», жонка палітвязьня Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка перакананая, што праведзены час у турме — гэта, з аднаго боку, вялікае выпрабаваньне, а зь іншага — гартаваньне маладых людзей:
«Вельмі шкада, што любая грамадзкая дзейнасьць у Беларусі максымальна заціскаецца. І мінулы год дэманструе нам, што ўлада любымі сродкамі імкнецца мінімізаваць грамадзкую моладзевую актыўнасьць. Таму вельмі зьменшылася колькасьць вулічных акцыяў у гэтым годзе, не было флэш-мобаў, не было масавых дэманстрацыяў, колькасьць якіх раней зашкальвала. Аднак наяўнасць арыштаў — паказьнік таго, што ёсьць моладзь, якая кожны год выходзіць на вуліцу і ахвяруе сабой. Я перакананая, што гэтыя маладыя людзі не шкадуюць пра тое, што зрабілі дзеля краіны. Але гэта ўсе вельмі маладыя людзі да 25 год, якія прагнуць вучыцца і наладжваць сямейнае жыцьцё. Яны сапраўды маглі б лепш скарыстаць гэты час. Але яны выбралі пэўную ступень ахвярнасьці. Яны зьміраюцца з тым, што, на жаль, даводзіцца праходзіць праз шлях выпрабаваньняў у выглядзе бясконцых сутачных арыштаў. Зь іншага боку, а які маладзён ня прагне такога рамантызму, ня прагне паказаць усяму сьвету, што мы жывём ня так, як трэба?»
#89#
Раман Васільеў
Прапусьціў шмат сьвятаў
Раман Васільеў: «За час, праведзены ў турме, прапусьціў шмат датаў і сьвятаў, якія, вядома, трэба адзначаць з роднымі і сябрамі. Але справа ў тым, што, калі знаходзісься за кратамі, то ня сочыш за датамі. Проста, потым ужо ўсьведамляеш. Калі б быў гэтыя 89 сутак на волі, то займаўся б толькі дзейнасьцю і ўсё роўна набраў бы 3 месяцы ў турме».
#73#
Зьміцер Крамянецкі
Даведаваўся пра жыцьцё бамжоў
Зьміцер Крамянецкі таксама з «Маладога фронту». У 2012 годзе сядзеў 8 разоў — усяго 73 дні. Найменшы тэрмін — 3 сутак — атрымаў пасьля затрыманьня па дарозе на суд да Сяргея Каваленкі. Найбольшы — 15 сутак — за пэрфоманс «Падцярыцеся», падчас якога маладафронтаўцы закідалі ганак МЗС туалетнай паперай.
Зьміцер Крамянецкі: «Вядома, лепш бы гэты час правёў зь сябрамі, да бацькоў бы зьезьдзіў у Міёры. А ў турме апроч чытаньня няма чым заняцца. Я вельмі шмат чаго прачытаў, па адной кнізе ў дзень глытаў. Найбольш спадабаўся раман Курта Вонегута „Бойня нумар пяць, альбо Крыжовы паход дзяцей“. Добрая кніга, закранула. Таксама і шмат цікавых знаёмстваў адбылося. Здавалася б, сядзяць алкаголікі і бамжы, але ў кожнага свая гісторыя, якую цікава паслухаць».
#69#
Уладзімер Яроменак
У турме пісаў вершы і чытаў Біблію
«Я стаўлюся так: калі ўжо трапіў на суткі — значыць, трапіў. Тым больш, што ў нейкае падарожжа я б зьезьдзіць усё роўна ня змог, бо знаходжуся пад прэвэнтыўным наглядам і не магу пакідаць Менск. А кнігу я напісаць магу і седзячы на сутках. Таму, думаю, калі б меў гэтыя 70 сутак, то займаўся б тым, чым займаюся ў вольны час, — сустракаўся б зь сябрамі і займаўся б грамадзкай дзейнасьцю. У турме пісаў час ад часу вершы. Калі выпадала сядзець разам зь сябрамі, то гулялі ў нарды, зробленыя з хлеба. Кніг прачытаў шмат, але ў любым выпадку, таму, хто трапіць за краты, раю чытаць Біблію».
#66#
Павал Вінаградаў
Лепш бы зьезьдзіў да бабулі
Павал Вінгарадаў: «Частку часу аддаў бы сваім родным, якія, вядома, пакутуюць з-за таго, што мяне часта садзяць. Да таго ж, заўсёды пасьля вызваленьня трэба зрабіць шмат справаў, якія назапасіліся за час зьняволеньня. Праз гэта не магу шмат часу праводзіць з родзічамі нават тады, калі на волі. Таму правёў бы лепш час з жонкаю, прыязджаў бы часьцей да бабулі зь дзядулем і наведаў бы бацьку ў Беразіно. Яшчэ адну частку часу выдаткаваў бы „на справу“ — рыхтаваў бы новыя вулічныя акцыі. Апошнюю частку аддаў бы на бязьдзейнасьць, якую, насамрэч, я вельмі люблю».
#47#
Мікола Дземідзенка
У турме даведаўся, дзе гандлююць наркотыкамі
«Больш плённа гэты час можна было б правесьці ў падарожжах. Я б зьезьдзіў у Ізраіль. Але не лічу турму самым горшым месцам, таму што там ёсьць магчымасьць самаадукоўвацца. Таму я не шкадую аж так замоцна, што правёў столькі часу за кратамі. Увогуле, турма даволі цікавае месца, дзе ты сустракаесься зь людзьмі зь іншага сьвету. Гэта людзі вельмі далёкія ад палітычных падзеяў. Калі ты на волі, ходзіш на мерапрыемствы ці на плошчу, то зьяўляецца адчуваньне, што ўлада можа зьмяніцца сёньня-заўтра. Калі ж трапляеш у турму, то разумееш, што ня трэба ехаць у вёску, каб знайсьці тых, хто не ўяўляе, што адбываецца. Таксама ў турме прыходзіць разуменьне, што наркотыкі можна набыць ледзь не за кожным кутом, дзе ты ходзіш кожны дзень. Ня ведаю, ці карысныя гэта веды для маладога чалавека, але, прынамсі, цікава даведацца іншы погляд на жыцьцё ў сваёй краіне»
#45#
Аляксандр Арцыбашаў
За кратамі чытаў фантастыку
Аляксандр Арцыбашаў: «Гэтыя паўтара месяцы правёў бы з сынам і жонкай. Можа быць, у падарожжы, але зь імі — гэта сто адсоткаў. Проста быў бы побач. Цяпер вельмі моцна шкадую, што ня быў зь імі той час, праведзены ў турме. Але ў турме было некалькі чалавек, знаёмства зь якімі трохі палепшыла сытуацыю. А так вельмі шмат кніг чытаў за кратамі. Займацца ў турме няма чым, таму цэлымі днямі чытаў, у сярэднім адну кнігу за дзень. Выключна фантастыку, такое лёгкае забаўляльнае чытво».
Наста Палажанка: «А які маладзён ня прагне такога рамантызму?»