Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыбыў у штат Канэктыкут, каб ушанаваць памяць ахвяраў нападу ў Ньютаўне.
У пятніцу раніцай 20-гадовы малады чалавек, якога звалі Адам Лэнза, уварваўся ў школу і адкрыў страляніну па дзецях і дарослых. Ён забіў дваццаць школьнікаў і шасьцярых дарослых, а затым самога сябе.
У ЗША — чатырохдзённая жалоба, прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі на ўсіх урадавых установах і замежных прадстаўніцтвах ЗША. Прэзыдэнт Абама выступіў з адмысловым зваротам. Ён заклікаў увесьці эфэктыўныя захады, каб не дапушчаць падобных забойстваў.