14 сьнежня Мікалая Статкевіча ў магілёўскай турме наведаў адвакат.
Напярэдадні жонка палітвязьня Марына Адамовіч атрымала зьвесткі, што ў турме Статкевіча могуць перавесьці са строгага рэжыму ўтрыманьня на звычайны. Ці гэта адбылося?
Марына Адамовіч: «Яшчэ не было паседжаньня гэтай камісіі, ад якой залежыць зьмена рэжыму ўтрыманьня. Чакаецца, што зьбяруцца зусім прыканцы месяца. Калі такая зьмена адбудзецца, гэта плюс адна перадача, адна бандэроль і адно кароткае спатканьне. Вось і ўсё, а самі ўмовы б і не зьмяніліся. Але для нас і гэта важна, зразумейце. Але пакуль — рана. Сам ён па-ранейшаму бадзёры, у нармальным настроі, быццам у яго нічога не зьмянілася. Сядзіць у той жа камэры з тым жа суседам».
Мікалай Статкевіч — адзіны з былых кандыдатаў на прэзыдэнта падчас выбарчай кампаніі 2010 году, якога ўлады працягваюць трымаць за кратамі. Ён асуджаны за Плошчу на 6 гадоў зьняволеньня. Статкевіч адмовіўся падпісаць прашэньне аб памілаваньні, паколькі ня лічыць сябе вінаватым. Год таму палітвязьня перавялі з шклоўскай калёніі ў магілёўскую крытую турму.