«Маратон пісаньня лістоў» да вязьняў сумленьня, які рэгулярна праводзіць Amnesty International, 8 сьнежня тычыўся і палітвязьня Алеся Бяляцкага.
Паводле актывіста Зьмітра Бародкі з Варшавы, цягам акцыі, якая прайшла ў Беларускім Доме ў Варшаве, было сабрана больш за 40 лістоў Алесю Бяляцкаму. Зьміцер Бародка падвёў вынікі маратону і распавёў пра бліжэйшыя акцыі салідарнасьці:
«Прыходзілі польскія палітыкі, беларускія палітыкі. Магу назваць: Алесь Міхалевіч пісаў лісты, Франак Вячорка. З польскіх палітыкаў быў эўрадэпутат Павал Коваль. Таксама прыходзіў на „Маратон“ Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі».
Карэспандэнт: «Якія яшчэ будуць акцыі ў Варшаве ў падтрымку палітвязьняў?»
«Найбліжэйшая — гэта будзе 16 сьнежня сьвятая імша па-беларуску за палітвязьняў у саборы францішканцаў. А 19 сьнежня ў Беларускім доме пройдзе прэсавая канфэрэнцыя з удзелам былых палітвязьняў, сваякоў цяперашніх палітвязьняў. Будуць удзельнічаць таксама прадстаўнікі „Міжнароднай амністыі“ і вядомы эўрадэпутат Марэк Мігальскі, які шмат апякуецца беларускімі палітвязьнямі. А ўвечары будзе вулічная акцыя-пэрформанс».
Праваабаронца Алесь Бяляцкі адбывае 4,5 года зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы.