Тыдзень у фота. 8-14 сьнежня 2012

Эгіпэцкі апазыцыянэр гуляе зь мячом каля танка Рэспубліканскай гвардыі, які закрывае праход да прэзыдэнцкага палаца ў Каіры.

Парад у Паўночнай Карэі з нагоды запуску ракеты Унха-3, якая вынесла на арбіту спадарожнік.

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чон Ын назірае за запускам ракеты Унха-3 у Цэнтры кіраваньня палётамі.

Афганскія дзеці гуляюць на беразе возера ў навакольлях Герату.

Крыстафэр Бухтман ("Санкт-Паўлі") трапіў у сумёт падчас матчу камандаў "Санкт-Паўлі" (Гамбург) - "Эрцгебірге" (Аўэ) у Гамбургу.

Каралева Лізавета ІІ разглядае сховішча золата падчас візыту ў Bank of England у Лёндане.

Салдат-сікх у складзе шатляндзкіх гвардзейцаў падчас цырымоніі зьмены варты каля Бакінгемскага палаца ў Лёндане.

Вулічны артыст з калегамі ў Лагоры, Пакістан.

Паліцыя затрымлівае актывістку руху FEMEN ля будынку парлямэнту ў Кіеве перад пачаткам першай сэсіі новаабранай Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Апошняе ў ХХІ стагодзьдзі поўнае супадзеньне лічбаў у часе і датах.

Каля кіеўскай станцыі мэтро "Палац спорту" дрэва ўпала на аўтобус.

Афганская паліцыянтка на курсах прафэсійнай падрыхтоўкі, якія праводзяць нямецкія спэцыялісты.

На менскай вуліцы.

Удзельніца конкурсу "Прыгажосьць бязь межаў", які праводзіцца сярод жанчын у вазочках у расейскім Уладзівастоку.

Прыборка сьнегу ў Пхеньяне.

Японскія макакі, называныя таксама "сьнежнымі малпамі", у малпіным парку ў горадзе Ямануці, Японія.

Сырыйскі паўстанец з сынам у ваколіцах Алепа.