У Менску адчынілася выстава World Press Photo
Your browser doesn’t support HTML5
11 сьнежня ў сталічнай галерэі «Ў» адкрылася выстава World Press Photo. Беларусь упершыню прымае гэтую знакамітую экспазіцыю фотаздымкаў. Гэта самы аўтарытэтны агляд фотажурналістыкі, які багата ў чым вызначае стандарты прафэсіі. Фотаздымкі зь Беларусі ляўрэатамі прэміі не станавіліся ніколі.