Роўна 200 гадоў таму каля вёскі Студзёнкі, што крыху на поўнач ад Барысава, адбылася адна з ключавых бітваў расейска-францускай вайны. Вядомая як бітва на Бярэзіне. Дзякуючы якой Напалеону ўдалося захаваць толькі драбніцу сваёй «Вялікай арміі». Ці засталіся сьляды той бітвы ў сёньняшняй вёсцы?
Калі паедзеце ў Студзёнку, дык раю ехаць праз Лагойск і Зембін. Старажытны гасьцінец больш адпавядае той падзеі, якая адбылася тут два стагодзьдзі таму. На ўезьдзе ў вёску вас ня можа ня ўразіць манумэнт памяці палеглых французаў.
Палеглы аголены воін ляжыць на сьцягу, дрэўка якога ўздымае ў неба арол. Унікальны па плястыцы манумэнт. На гэтым полі палегла больш за 20 тысяч напалеонаўскіх салдат.
Перад самой вёскай будуецца вялікая аграсядзіба. Гаспадара, на жаль, засьпець не ўдалося. Ён жыве ў сталіцы. Але вартаўнік правёў мне невялікую экскурсію. Вайна 1812-га году прадстаўлена ў сядзібе годна. У выглядзе драўляных скульптур.
Ёсьць тут і сумны Банапарт, і вясёлыя жаўнеры.
І нават гарматы.
— Тут усе бываюць. Хто з французамі хадзіў. І швэды. Во, месяц назад прыяжджалі французы, раскопкі рабілі. Знайшлі нейкія капейкі, шаблю. Яны шукалі, дзе канкрэтна праходзіла пераправа.
— А самі мясцовыя — няўжо ня рыюцца?
— А хто тут будзе рыцца? Тут адны дачнікі. Зь мясцовых засталіся тры старыя.
Як водгук далёкай эпохі каля гарматы ляжыць пара дзясяткаў неразарваных ядраў.
— Сапраўдныя баявыя ядры.
— І дзе іх знайшлі?
— Тут, на полі. Іх многа было раней. Карцеч знаходзілі.
— А золата Напалеона?
— Не чуваць пра золата нічога. Усё казалі — карэта, карэта! А дзе яна, карэта? Дзе ён яе ўтапіў?
Ад сядзібы вуліца крута спускаецца ўніз, да ракі. Дзе падарожніка чакаюць яшчэ тры помнікі, прысьвечаныя той вайне.
Але ўсе яны ў гонар арміі-пераможцы. Імпэратар Аляксандар у выглядзе барэльефа глядзіць на зусім не шырокую Бярэзіну.
Стоячы на ціхай утульнай вулачцы, што ідзе ўздоўж ракі, нават цяжка паверыць, што 200 гадоў таму Бярэзіна была сур’ёзнай перашкодай.
Насамрэч у тыя часы вёска была якраз там, дзе сёньня стаіць аграсядзіба. А тут, унізе, плёскалі суворыя хвалі шырачэзнай у той час Бярэзіны. Баба Соня, гаваркая, вясёлая старая, адна зь нешматлікіх старажылак Студзёнкі, перарвала маё сузіраньне.
— Кожны дзень езьдзяць з Эўропы. І аўстрыйцы, і палякі, каго тут толькі няма. Нядаўна хацелі нават здымаць кіно. І нас, старых, колькі нас засталося, хацелі здымаць. Мы не пагадзіліся. Гавару: «Вы нас старых, бяззубых будзеце паказваць. Нам гэта ня трэба». І мы ўсе адмовіліся. І так здымаюць. Дзе горшы які дом, зьбяруцца зграяй і здымаюць. Я ўцякаю тады. «А як жывяцё?» Як печка топіцца-г…піцца! Надаелі! Помнікі для вас паставілі, здымайце! Што вы ходзіце па хатах?
Напэўна, Студзёнка — самае ўлюбёнае месца ў чорных капальнікаў. Яны даўно тут сталі часткаю пэйзажу. Да іх ставяцца, як да земляных чарвякоў. Незаменны сродак грады капаць.
— Мусіць, з тыдзень рылі. Тут рылі, там рылі. Па карце! Нейкую карту раскладуць. Нічога не знаходзілі. Я сьмяюся: скарб Напалеона 200 гадоў шукаюць. Гэты скарб — не дурныя гэтыя французы. Ужо забралі. Не пакінуць яны золата. А яны шукаюць. Што шукаюць? А чорныя капальнікі ўжо гароды паперарывалі. Добра, што закопваюць. Пакапаюць — і назад закопваюць. Хапае тут усякіх.
— Як вам весела тут жывецца?
— Так. Някепска жывецца.
Да журналістаў і турыстаў у Студзёнцы стаўленьне асаблівае. Дзякуй Богу, баба Соня не заўважыла майго дыктафона.
— Галоўнае — «Колькі вы атрымліваеце пэнсіі?» — «Мне хапае». — «А калі ў даляры перавесьці?» — «Ну, хай дзьвесьце. Бачыце, вам не хапае і тысячы, а нам хапае ста! Я трымаю кабанчыка, я не лянуюся. Усё ў гародзе ёсьць. Мне хапае. А вы любіце адпачываць? Дык адпачывайце». Французы надакучылі! Вялікую Айчынную ніхто не ўспамінае. Ніхто ня ходзіць і не гаворыць.
Пра апошнюю вайну бабе Соні, дачцэ партызана, сапраўды ёсьць што сказаць. Самыя трагічныя ахвяры вайны — гэта дзеці. Найперш тыя, хто загінуў ад рук уласных бацькоў падчас карных апэрацый. Слухаць пра гэта надзвычай цяжка. А як з гэтым пасьля жыць?
— Перадалі, што немцы выклікаюць карны атрад і будуць спальваць усё. І вось мы ўсе паўцякалі ў балоты. І помню, партызаны ўсіх паставілі ў радочак. Дужа многа было людзей. Мне было пяць, маёй сястры было сем. А меншанькай толькі годзік быў. Мама яе несла на руках. А бацька ж у партызанах. Помню, як вечарэла, немцы вялікія кастры распальвалі. І хто на гармошцы, хто на чым. Яны далей не ішлі. А партызаны стараліся на тое месца, дзе немцы прачасалі, гэты лес і балоты. А дзяцей жа многа было. Партызаны сказалі: «Каторае дзіця піскне, мы кідаем і ўцякаем. А вы сабе прападайце». Дык многія пазадушвалі, бо не давалі крычаць. А што ж было рабіць? Мама была ў нас сардэчніца. Вырашылі яны з адной пакласьці дзяцей. Бо ня ведалі, колькі яшчэ хадзіць будуць. Каб хаця б нас захаваць, большых. Яны паклалі. А мы павярнуліся — мамы няма. Мы бягом назад. А мама ідзе бяз Ані. А мы як закрычым. Вярнуліся назад, забралі і выратавалі. А некаторыя не варочаліся. І пасьля гэтых дзетак штыкамі папраколвалі. Немцы ішлі. Бачаць — дзеці крычаць. Гэта ж дзеці. Засьне трошкі, а пасьля прачнецца і крычаць. І праколвалі штыкамі дзяцей.
— А многа дзяцей тады загінула?
— Многа.
— Колькі? Дзесяць? Дваццаць?
— Ня ведаю. Многа. Каторыя зь сіл выбіліся… Вайна. Гэта страхоцьце было.
Лідзія Савельеўна Шміт жыве каля самых студзёнскіх могілак.
Пяць гадоў таму адбылося ўрачыстае пахаваньне парэшткаў дзясяткаў напалеонаўскіх салдат, чые косткі пазнаходзілі ў навакольлі.
Што, праўда, зусім ня радуе пані Шміт. Адкуль у яе нямецкае прозьвішча, старая ня ведае. Але, магчыма, яна сама нашчадак жаўнера Вялікай арміі. Выпадак у Беларусі нярэдкі.
— Кожны тыдзень ходзяць французы па Студзёнцы. І бабы старыя, і дзяды. На могілках нашых. Нашым там трэба хавацца. А яны выкапалі яму экскаватарам, дамавіны парабілі. Косткі недзе знайшлі, гэтыя косткі папрывозілі. Нашым няма дзе пахараніцца будзе. А ім лепшую плошчу.
А вось Галіна Аляксандраўна Паўлавец, чые вокны глядзяць на раку, лічыць, што ў той магіле не абавязкова ляжаць ахвяры 1812-га году. Бо яе дзед загінуў у 1920-м.
— Палякі забілі майго дзядулю за дзьве гусі. Косткі цяпер зьбіраюць. Якія косткі? Чые косткі? Невядома.
— Рака Бярэзіна, яна была такая самая?
— Брудная, вузкая? Не. Параходы хадзілі, баржы. Вада была… Я яшчэ помню: глядзіш у рэчку — і бачыш дно, бачыш рыбу. А цяпер…
— Але ж яна вузкая, што тут перапраўляцца?
— Шырокая і глыбокая была.
— А ніхто не хацеў знайсьці напалеонаўскае золата?
— О, хацелі. Мой муж быў рыбак заядлы. Казаў, што ішоў Напалеон і ў нейкім возеры, бо рака была разьлітая, дзе мы зараз жывем, хадзілі параходы. Шукаў тое золата.
Дзядзя Жора, бадзёры барысаўскі пэнсіянэр, вярнуўся дажываць свой век у родную вёску.
— У майго дзеда была вінтоўка, яшчэ француская. Цяжкая была. Колькі на плячах цягалі яе, балаваліся. Куды яна падзелася?
— І вы яе не захавалі?
— А каму яна патрэбная? Былі тры насыпаныя курганы. Мэтраў пяць вышынёй. Як пачнеш капаць пясок — там і падковы, і зубы людзкія. Галоўнае нам было — патроны цэлыя.
Хутка ў Студзёнцы не застанецца ніводнага карэннага жыхара. Вёска канчаткова стане дачным пасёлкам. Нават колішнюю вясковую краму нейкі мянчук купіў пад дачу.
Але яшчэ не адно стагодзьдзе ў ваколіцах Студзёнкі людзі будуць шукаць мітычнае напалеонаўскае золата. Ад’яжджаючы, я заўважыў на беразе стары драўляны куфар. Кімсьці з новых жыхароў выкінуты як вясковая непатрэбшчына. Ці ня ў ім схаванае тое, што сапраўды трэба шукаць?

Партызаны сказалі: «Каторае дзіця піскне, мы кідаем і ўцякаем. А вы сабе прападайце». Дык многія пазадушвалі, бо не давалі крычаць. А што ж было рабіць?