Увечары 11 сьнежня ў менскай недзяржаўнай кнігарні «Логвінаў» будуць прэзэнтавацца дзьве кнігі несталічных аўтараў.
Гарадзенец Віктар Сазонаў прадставіць сваю новую кнігу «Сандалі мітрапалітыка, альбо маленькія гісторыі зь вялікай палітыкі». Гэта зборнік апавяданьняў, у якіх аўтар спрабуе апісаць, згадаць і адрэфлексаваць незвычайную эпоху, у якой жылі звычайныя людзі. Эпоху, дзе за плячыма засталося мноства нязьдзейсьненых мараў і безьліч нявырашаных пытаньняў. Расповеды пра сацыяльнае жыцьцё канца 1980-х пададзеныя з іроніяй і гумарам і ў той жа час з сур’ёзным асэнсаваньнем тагачаснай рэчаіснасьці і дзейных асобаў — герояў ня толькі мінулага, але і цяперашняга, і будучыні.
Аўтар другой кнігі, якую прэзэнтуюць у аўторак, — пінчук Павал Ляхновіч — доўгі час служыў у падводным флёце. З успамінаў пра тыя часы ён і ўзяў бальшыню сюжэтаў для кнігі «Зялёны дуб». Ягоныя героі — землякі-беларусы, якія ў розных марскіх прыгодах выяўляюцца кемлівымі авантурнікамі, дасьціпнымі жартаўнікамі, шляхетнымі кавалерамі ды проста вясёлымі жыцьцялюбамі. Назву кнізе дала аповесьць з сучаснага жыцьця невялікага мястэчка. Россыпы гумару трымаюць увагу чытача ад першай да апошняй старонкі «Зялёнага дуба».
Абедзьве кнігі трапілі ў агульны сьпіс сёлетніх прэтэндэнтаў на прэмію імя Ежы Гедройца. Пачатак іх прэзэнтацыі ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасьці, 37а) — а 18:30.