У Маскве баяцца аранжавых рэвалюцый

Акцыя пратэсту ў Маскве 5 сьнежня мінулага году.

У Расеі і ў іншых краінах СНД захоўваецца імавернасьць аранжавых рэвалюцый. Аб гэтым сёньня на сустрэчы з даверанымі асобамі прэзыдэнта Расеі заявіў сакратар Рады Бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў.
Ён згадаў у сувязі з гэтым Кіргызстан, Украіну і Таджыкістан. Паводле яго слоў, падзеі ў гэтых краінах ўяўляюць небясьпеку для Расеі, і ў блізкай будучыні гэтым пытаньні будзе нададзена ўвага. Сакратар Рады бясьпекі дадаў, што Расея будзе кантраляваць ход канфліктаў у Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе.

Патрушаў таксама заявіў, што лічыць карэктнымі дзеяньні расейскага паліцыі пры разгоне несанкцыянаваных апазыцыйных акцый, сказаўшы, што за мяжой пры разгонах дэманстрацый людзей калечаць.