Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заклікаў Дзяржаўную Думу прыняць захады ў адказ на прыняцьце ў ЗША «Закону Магніцкага». Лаўроў назваў «Закон Магніцкага» умяшаньнем ва ўнутраныя справы Расеі.
Законапраект накладае візавыя і фінансавыя санкцыі на расейскіх дзяржаўных чыноўнікаў, якія падазраюцца ў парушэньні правоў чалавека. Падрыхтоўка гэтага законапраекту была распачатая ў адказ на гібель у 2009 годзе ў маскоўскім СІЗА юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага. Працуючы ў гэтым фондзе, Магніцкі выявіў буйны крадзеж сродкаў з расейскага бюджэту, што, на думку яго сваякоў, калегаў і праваабаронцаў, стала прычынай яго арышту і гібелі.
«Закон Магніцкага» ўжо ўхвалены абедзьвюма палатамі амэрыканскага Кангрэсу. Чакаецца, што да канца году гэты дакумэнт падпіша прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
«Закон Магніцкага» ўжо ўхвалены абедзьвюма палатамі амэрыканскага Кангрэсу. Чакаецца, што да канца году гэты дакумэнт падпіша прэзыдэнт ЗША Барак Абама.