Дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі № 9 «Аб дадатковых мерах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці» закрануў і акцыянэрнае таварыства «Гомельдрэў». Таварыства ня толькі мадэрнізуецца, але і ўзводзіць паблізу Рэчыцы новы завод па вытворчасьці так званых пліт МДФ.
На пляцоўцы новай вытворчасьці пастаўленае зь Нямеччыны новае абсталяваньне зараз ржавее пад адкрытым небам. Карпусы прадпрыемства яшчэ толькі ўзводзяцца.
Прараб генпадраднай арганізацыі «Гомельпрамбуд» Віктар Уласаў кажа, што будаўнікі адстаюць ад графіка прыкладна на месяц. Аднак ня толькі яны вінаватыя ў адставаньні будоўлі, але і заказчык — ААТ «Гомельдрэў», і пасташўчыкі.«:
«Каб зачыніць цэх, зрабіць дах, трэба паставіць усе прагоны й накрыць іх прафлістом. Прывозяць прагоны аднаго найменьня, а некаторых каньковых прагонаў наагул не хапае.Таму й немагчыма зачыніць цэх. Танаж па графіку ідзе, але бракуе патрэбных камплектаў, і мы ня можам з гэтай прычыны сабраць поўнасьцю канструкцыю. Няма так званых зенітных ліхтароў. Тут вінаваты заказчык, які ня можа вызначыцца з пастаўшчыком. Фірма „Дняпро“ пастаўляе металаканструкцыі. Не прывезены шмат металяканструкцыяў, якія павінны быць пастаўлены ў лістападзе».
Супрацоўнікі акцыянэрнага таварыства «Гомельдрэў», якія працуюць і на новай пляцоўцы пад Рэчыцай, і ў старых цэхах у абласным цэнтры, неадназначна паставіліся да дэкрэта Лукашэнкі пра чарговую кантрактную форму найму і немагчымасьць звольніцца з прадпрыемства з уласнага жаданьня. Вось што кажуць людзі:
«А што тут добрага? Мне, дапусьцім, 20 гадоў. Я ўладкаваўся на дрэваапрацоўчы камбінат, і я ня маю права нікуды звольніцца, нікуды больш уладкавацца. Дык што, я да пэнсіі буду за паўтара мільёны працаваць? Такая, маўляў, мэблевая фабрыка харошая. У 15 цэху зарабляюць 3 мільёны максымум. Усё! А калі мне прапанавалі працу за 4 мільёны, то я ня маю нават права туды пайсьці?»
«Несправядліва. А калі чалавек хоча дзе-кольвечы больш запрабіць? Я хачу туды — мяне там бяруць. Гэта няправільна, што нельга звольніцца. Як гэта так? Спрадвеку так было. Ну, два тыдні адпрацаваць — гэта зразумела. Звольніцца — кожны чалавек мае права. А як жыць на паўтара мільёна? Я вось узяла 250 тысяч, пайшла ў краму. А што ў мяне тут — на адзін дзень паесьці».
«Уцякаюць з-за заробкаў. Заробак малы. У гэтым уся сыстэма й заключаецца. Маладыя людзі прыходзяць, заробак атрымліваюць — і сыходзяць».
«Канечне, гэта непрыемна. Увесь завод наш гудзіць. Прымусіць мяне працаваць ніхто ня зможа. Я магу на працу прыйсьці, але ўсё адно працаваць ня буду, і ніхто мяне не прымусіць. Народ, як звальняўся, так і звальняецца. І пад Новы год вялікая цякучка».
Вэтэран «Гомельдрэву» Ўладзімер лічыць: рабочыя не вінаватыя ў тым, што дрэваапрацоўчая галіна занядбана:
«Рабочых трымаць — гэта дарма. Рабочы не вінаваты, што ён у курылцы сядзіць. А вось начальнікаў трэба сілком браць: ня зробіш, цябе, гад, дакладна пасаджу ў турму, што столькі гадоў абсталяваньне ляжыць пад плотам. Чаму гэтага нашага дырэктара рабочыя называюць „турыстам“? Таму, што калі ня прыйдзе чалавек, яго ніколі ў кабінэце няма. Прыехаў днямі віцэ-прэм’ер Сямашка, ці хтосьці іншы, я ня ведаю, уключылі тую пілараму ў новым цэху — ні вэнтыляцыі, анічога. Цэх ужо гатовы! Даклаў: усё чыкі-чыкі. А насамрэч, як было, так і засталося».