9 сьнежня будзе чатыры месяцы, як патрапіў за краты ўдзельнік Плошчы і абаронца Курапатаў Васіль Парфянкоў.
Актывіста пакаралі 6 месяцамі знаходжаньня ў арыштным доме за парушэньне парадку адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду. Гэты нагляд суд ўсталяваў за Парфянковым за ўдзел ў акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі цягам 2011 году. Спагнаньняў Парфянкоў ня мае, і таму, паводле адваката, ён мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Але ці атрымаецца ў Парфянкова выйсьці з арыштнага дому раней?
«Вялікіх спадзяваньняў у яго няма», — кажа Вольга Гулецкая, якая лістуецца з палітвязьнем. Вось якую інфармацыю Вольга Гулецкая атрымала з апошняга ліста Васіля Парфянкова.
«У яго надыходзіць тэрмін умоўна-датэрміновага вызваленьня. Да яго мусіла прыехаць адвакат, каб складаць патрэбныя паперы. Яна ўжо адзін раз у яго была, мусіла прыехаць другі раз. Але на 28 лістапада, калі пісаў ліст, яшчэ адвакат не прыязджала. Таму невядома, будзе разгляд ягонай справы 10 сьнежня, ці пазьней. Аднак мяркую, што гэта можа адбыцца 10 ці 11 сьнежня. Яшчэ ён выказаў задавальненьне, што каля Курапатаў спынілі будоўлю забаўляльнага цэнтру. Салідарны са Зьмітром Дашкевічам. Вельмі яго падтрымлівае».
Маці вязьня Валянціна Парфянкова таксама атрымала ад сына ліст. Паводле яе, дастаткова аптымістычны.
«Ён як заўсёды, калі вы яго ведаеце, аптыміст. Піша, каб не турбаваліся за яго, што хутка будзе дома, засталося 56 дзён ».
Васіль Парфянкоў адбывае пакараньне ў арыштным доме ў Баранавічах.