Зьміцер Дашкевіч пачаў рыхтавацца да Калядаў у гарадзенскай крытай турме.
Паводле Насты Палажанкі, нявесты Зьмітра Дашкевіча, ён па-ранейшаму знаходзіцца ў адзіночцы. «Пачаў часьцей выходзіць на прагулкі. Спадзяюся, ужо пабачыў першы сьнег. Але самае галоўнае — пачаў падрыхтоўку да Калядаў», — распавяла Свабодзе Наста Палажанка, якая днямі атрымала ад палітвязьня чарговы ліст.
«Ён пачаў па трошачку пісаць віншаваньні людзям. У яго нямала тых, хто яму піша. Гэта некалькі сотняў чалавек. Ведаю, што ў мінулым годзе ён напісаў болей за 200 паштовак у адказ з віншаваньнямі. У гэтым годзе таксама плянуе пісаць. Адрасатаў ўсё болей і болей. Адразу адзначу, што да ўсіх дабрацца ў яго можа і не атрымацца, але ведаю дакладна, што ён цэніць любое віншаваньне. У гэтыя дні ён з камэры імкнецца падзяліцца з іншымі сваёй радасьцю, якой ўнутры яго дастаткова, нягледзячы на жорсткія ўмовы ўтрыманьня».
У жніўні лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіч асудзілі яшчэ на год зьняволеньня за непадпарадкаваньне, а месяц таму адправілі ў крытую гарадзенскую турму як злоснага парушальніка рэжыму.