Сэнат ЗША ўхваліў законапраект аб адмене папраўкі Джэксана-Вэніка і ўвядзеньні гэтак званага «Закону Магніцкага».
У лістападзе аналягічны законапраект быў ухвалены Палатай прадстаўнікоў ЗША. Цяпер дакумэнт будзе адпраўлены прэзыдэнту Бараку Абаму, які, як чакаецца, падпіша яго да канца гэтага году.
Законапраект, ухвалены абедзьвюма палатамі амэрыканскага Кангрэсу, адмяняе папраўку Джэксана-Вэніка, якая абмяжоўвала гандаль з Расеяй. Папраўка была ўведзеная ў 1974 годзе ў сувязі з парушэньнямі ў СССР права чалавека на эміграцыю.
Адначасова з адменай папраўкі Джэксана-Вэніка ўводзіцца «Закон Магніцкага», які накладае візавыя і фінансавыя санкцыі на расейскіх дзяржаўных чыноўнікаў, якія падазраюцца ў парушэньні правоў чалавека. Падрыхтоўка гэтага законапраекту была распачатая ў адказ на гібель у 2009 годзе ў маскоўскім СІЗА юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага. Працуючы ў гэтым фондзе, Магніцкі выявіў буйны крадзеж сродкаў з расейскага бюджэту, што, на думку яго сваякоў, калегаў і праваабаронцаў, стала прычынай яго арышту і гібелі.
У адказ на прыняцьце «Закону Магніцкага» міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў:
«Мы закрыем уезд амэрыканцам, якія сапраўды вінаватыя ў парушэньні правоў чалавека».
Канкрэтных імёнаў Сяргей Лаўроў не назваў.