Новы офіс польскай амбасады
Your browser doesn’t support HTML5
6 сьнежня пасольства Польшчы ў Беларусі адкрыла новы офіс па вуліцы Зьмітрака Бядулі, 11. Гэта часовае памяшканьне дыппрадстаўніцтва. Візавы аддзел пакуль застаецца па старым адрасе на вуліцы Крапоткіна. Амбасада будзе будаваць уласныя памяшканьні на Старавіленскім тракце. Амбасадар Лешак Шарэпка заўважыў, што «навасельле» ня мае дачыньня да палітычных адносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю і пракамэнтаваў «Свабодзе» актуальныя пытаньні ў дыялёгу дзвюх краін.