Forbes назваў самых уплывовых людзей сьвету

Сьпіс «найбольш уплывовых людзей сьвету» складзены амэрыканскім часопісам Forbes, узначаліў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Абама на чале сьпісу другі год запар. Часопіс падкрэсьлівае, што ён, нягледзячы на праблемы, якія стаяць перад краінай, даволі ўпэўнена пераабраны на другі прэзыдэнцкі тэрмін у лістападзе.

На другім месцы – канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, на трэцім – расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, які, як адзначае часопіс, у 2012 годзе «афіцыйна вярнуў сабе ўладу, ніхто, зрэшты, ня верыць, што ён насамрэч калі-небудзь яе аддаваў».

У дзясятцы «ўплывовых» таксама кіраўнікі Цэнтрабанкаў ЗША і ЭЗ, кароль Савудаўскай Арабіі, брытанскі прэм'ер, мільярдэр Біл Гейтс, папа рымскі і – на дзявятым месцы – новы генэральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпінь. Яго папярэднік на гэтай пасадзе Ху Цзіньтао летась заняў у рэйтынгу другое месца. Мала сумневаў, што пасьля таго, як да Сі Цзіньпіня канчаткова пяройдзе ўлада ў Кітаі (гэта адбудзецца ў наступным годзе), ён падымецца ў рэйтынгу.