Народнае адкрыцьцё «Арт-сядзібы»

Стваральнікі «Арт-сядзібы» распачалі чарговую спробу стварэньня ў Менску культурнай пляцоўкі.
6 і 7 сьнежня ў новым памяшканьні на завулку Масквіна будуць выступаць цікавыя і маладыя беларускія паэты ды музыкі, якія самыя выказалі жаданьне далучыцца да адкрыцьця пляцоўкі. Атрымаецца такі вясёлы беларускі «капусьнік».

На дадзены момант вядомы наступны сьпіс выступоўцаў:

6 сьнежня, чацьвер. Пачатак а 19-й:

• засьпяваюць гурты «Green Pills» ды «ZnaROCK»,

• будзе граць Пётар Клюеў,

• пад гітару пасьпявае Сяргей Башлыкевіч,

• відэамастак Аляксандар Крупіна прэзэнтуе свае апошнія відэапрацы,

• свае вершы пачытае Павал Белавус,

• цікавая паэтка Яна Еўдакімовіч, каардынатарка літаратурнага праекту «Кухня», таксама пачытае свае вершы.

7 сьнежня, пятніца. Пачатак а 18-й:

• прасьпявае некалькі песень Рэспубліка Паліна,

• паэтка Валярына Кустава пакажа свае відэавершы,

• прачытае вершы малады паэт Алесь Сьнег,

• беларускамоўны рэпэр Вожык будзе ў акустычным варыянце,

• будзе бітбокс ад SHANE,

• прагучаць уласныя творы ад паэткі і музыкі Ганны Чумаковай.

Адрас: завулак Масквіна 4, асобны задні ўваход у будынак.