Сёньня ў Мюнхэне футбольная каманда БАТЭ правядзе заключны матч сёлетняй Лігі чэмпіёнаў супраць мясцовай «Баварыі».
Барысаўскі калектыў страціў шанцы трапіць у плэй-оф самага прэстыжнага эўрапейскага клюбнага чэмпіянату, але гарантаваў сабе ўдзел на наступны год у другім паводле значнасьці турніры — Лізе Эўропы. Пры гэтым БАТЭ застаецца самым бедным клюбам сярод усіх удзельнікаў лігачэмпіёнскага цыклю і амаль цалкам складаецца зь мясцовых выхаванцаў.
Барысаўскі БАТЭ трэці раз гуляе ў самым прэстыжным эўракубкавым турніры, і цяперашні заход экспэрты ацэньваюць як самы пасьпяховы. Калі дагэтуль камандзе ніяк не ўдавалася выйграць, то сёлета ў актыў запісаныя адразу дзьве перамогі — выязная над францускім «Лілем» і хатняя над нямецкай «Баварыяй». Нават без уліку сёньняшняй сустрэчы зь мюнхэнцамі, якія, безумоўна, будуць прагнуць помсты за паразу ў Менску, з 6 ачкамі БАТЭ апярэджвае такіх грандаў, як «Манчэстэр Сіці», «Аякс», «Андэрлехт», «Манпэлье», кіеўскае «Дынама» ды іншых.
Замежныя спэцыялісты адпачатку адносілі беларускую каманду да безнадзейных аўтсайдэраў. Асноўныя крытэрыі такой ацэнкі — адсутнасьць зорак і грошай. Бюджэт БАТЭ — 8 мільёнаў даляраў, гэта ўсяго на 3 мільёны больш, чым падчас дэбюту ў Лізе чэмпіёнаў чатыры гады таму. І гэта ў дзясяткі разоў менш, чым у чэмпіянатах суседніх краінаў. Для параўнаньня: скарбонка расейскага «Зэніту» складае 280 мільёнаў даляраў. Зразумела, што адсутнасьць сродкаў не дазваляе весьці паўнавартасную трансфэрную палітыку, даводзіцца рабіць стаўку на мясцовых футбалістаў. Зрэшты, той жа «Зэніт» са сваімі сотнямі мільёнаў гэтаксама заняў у сваёй групе 3 месца, апярэдзіўшы БАТЭ толькі на 1 ачко. Годны вынік пры мінімальных укладаньнях камэнтуе спартовы аналітык Уладзімер Даўжэнка:
«Разумееце, каманда ж ня зорная, абсалютна ня зорная. Нават па мерках сярэдніх па ўзроўні чэмпіянатаў (я не бяру Гішпанію, Англію, іншыя) — тых жа Польшчы, Чэхіі — футбалісты БАТЭ і цягнуць у сваіх заробках максымум на 10 тысяч даляраў. Паглядзіце: ніводнага гульца БАТЭ не запрасіў ніводзін замежны клюб. А калі і набылі кагосьці — Шытава, Няхайчыка — то гэта маскоўскае „Дынама“, расейскі футбол. І там яны сядзяць на лаўках вечнымі запаснымі. То бок — зорак няма. Хадзілі чуткі, што Брэсана нібыта хацелі запрасіць у Шатляндыю ці Англію, але яны так і засталіся чуткамі — Брэсан таксама едзе ў Расею. І мяне гэта ўражвае, бо паказаны беларусамі вынік сам па сабе проста фантастычны. Таму адмыслоўцам нічога не застаецца, як лічыць гэта шмат у чым выпадковасьцю. Але, дзякуй богу, хоць нейкая аддушына ёсьць для заўзятараў, для звычайных людзей. Хоць дзесьці парадавацца можна. Праўда, не выключаю, што „вышэйшыя“ неўзабаве „прымажуцца“ да славы».
Удзел у эўракубках — рэальная магчымасьць паправіць матэрыяльны стан, чым БАТЭ пасьпяхова карыстаецца чатыры гады запар. Дзякуючы сёлетняму розыгрышу барысаўцы пабагацеюць прыблізна на 12 мільёнаў эўра. Згодна з раскладам UEFA, 550 тысяч эўра каманда атрымлівае за кожную гульню, незалежна ад выніку. Яшчэ плюс 400 тысяч эўра да гэтай сумы — пры нічыйным выніку, 800 тысяч эўра — у выпадку перамогі. Такім чынам, на шляху да групавой стадыі БАТЭ атрымаў 2 мільёны 100 тысяч эўра за ўдзел у чацьвёртым раўндзе плэй-оф, 3 мільёны 900 тысяч эўра — у выглядзе пад’ёмных удзельнікам Лігі чэмпіёнаў, 1 мільён 600 тысяч эўра — за перамогі над «Лілем» і «Баварыяй», 3 мільёны 300 тысяч эўра — за 6 групавых матчаў.
Як кажуць у кіраўніцтве БАТЭ, фінансавы дабрабыт у сучасных умовах — надзвычай важны складнік, бо дазваляе ствараць нармальныя ўмовы для падрыхтоўкі каманды. Апроч таго, клюб мае фінансавыя абавязаньні ў справе будаўніцтва новай футбольнай арэны ў Барысаве, што таксама вымагае пэўных укладаньняў. Тым ня меней, як кажа старшыня праўленьня БАТЭ Анатоль Капскі, без здаровага мікраклімату, які грунтуецца на сымбіёзе працы і сумленьня, наўрад ці чаго можна дасягнуць нават зь вялікімі грашыма:
«Калі гавораць пра мікраклімат, то, ведаеце, мікраклімат — гэта ж ня проста
сяброўскія адносіны. Бо дзеля таго, каб адпаведны мікраклімат падтрымліваўся і не было ўсялякай гнілі ў калектыве, часам даводзіцца дзесьці і падціскаць, і нейкія непапулярныя рашэньні прымаць. Для нас, шчыра кажучы, гэта нетыпова, і мне як кіраўніку, на шчасьце, не даводзіцца часта выкарыстоўваць „дубіну“. Але на самой справе дзякуючы кожнаму чалавеку, кожнаму работніку нашага клюбу, кожнаму нашаму трэнэру і гульцу ў нас такі стан, такія ўзаемаадносіны ў камандзе, што ўсе разумеюць: калі я дзесьці нешта не дарабіў, то дзеля таго, каб дабіцца выніку, давядзецца дарабляць некаму іншаму. І вось гэтая павага адзін да аднаго, мабыць, і дазваляе нечага дасягаць, дабівацца».
У мінулым футбольны камэнтатар на Беларускім тэлебачаньні, Алесь Камароўскі лічыць, што БАТЭ паступова набірае ўпэўненасьці на эўрапейскай арэне і агульнага ўражаньня ад беларускага прадстаўніцтва ў Лізе чэмпіёнаў не псуе:
«Выступіла проста выдатна БАТЭ. Атрымаць такіх супернікаў, якія трапіліся ім у гэтай групе, і так згуляць! Выйграць у „Ліля“, выйграць у „Баварыі“! Для мяне як беларускага камэнтатара ў мінулым гэта было проста нечаканасьцю. Я шчыра радаваўся за БАТЭ. Узровень гульні каманды значна вырас, і я думаю, што, прадстаўляючы ў Эўропе Беларусь, БАТЭ нашу краіну ня ганьбіць, выступаючы на роўных з такімі моцнымі клюбамі. Вядома, сёньня гульня будзе цяжкая, тым больш „Баварыя“ гуляе дома, тым больш яна памятае гэтую гістарычную для сябе паразу. Цяпер „Баварыя“ зноў на ўзьлёце, а значыць, надзвычай складана будзе. Трэба, вядома, пільна сачыць за тым, хто ўжо забіваў і БАТЭ, і зборнай Беларусі — за Рыбэры. Бо калі ён у добрай форме, то адзін можа зрабіць патрэбны вынік. Але ня будзем прадказваць — мяч усё ж круглы. Я як заўзятар — за БАТЭ, таму будзем перажываць усе разам».
Нягледзячы на сёньняшні вынік, БАТЭ застанецца на трэцім радку ў сваёй групе і ў лютым 2013 году працягне барацьбу за галоўны трафэй Лігі Эўропы.
Барысаўскі БАТЭ трэці раз гуляе ў самым прэстыжным эўракубкавым турніры, і цяперашні заход экспэрты ацэньваюць як самы пасьпяховы. Калі дагэтуль камандзе ніяк не ўдавалася выйграць, то сёлета ў актыў запісаныя адразу дзьве перамогі — выязная над францускім «Лілем» і хатняя над нямецкай «Баварыяй». Нават без уліку сёньняшняй сустрэчы зь мюнхэнцамі, якія, безумоўна, будуць прагнуць помсты за паразу ў Менску, з 6 ачкамі БАТЭ апярэджвае такіх грандаў, як «Манчэстэр Сіці», «Аякс», «Андэрлехт», «Манпэлье», кіеўскае «Дынама» ды іншых.
Замежныя спэцыялісты адпачатку адносілі беларускую каманду да безнадзейных аўтсайдэраў. Асноўныя крытэрыі такой ацэнкі — адсутнасьць зорак і грошай. Бюджэт БАТЭ — 8 мільёнаў даляраў, гэта ўсяго на 3 мільёны больш, чым падчас дэбюту ў Лізе чэмпіёнаў чатыры гады таму. І гэта ў дзясяткі разоў менш, чым у чэмпіянатах суседніх краінаў. Для параўнаньня: скарбонка расейскага «Зэніту» складае 280 мільёнаў даляраў. Зразумела, што адсутнасьць сродкаў не дазваляе весьці паўнавартасную трансфэрную палітыку, даводзіцца рабіць стаўку на мясцовых футбалістаў. Зрэшты, той жа «Зэніт» са сваімі сотнямі мільёнаў гэтаксама заняў у сваёй групе 3 месца, апярэдзіўшы БАТЭ толькі на 1 ачко. Годны вынік пры мінімальных укладаньнях камэнтуе спартовы аналітык Уладзімер Даўжэнка:
Удзел у эўракубках — рэальная магчымасьць паправіць матэрыяльны стан, чым БАТЭ пасьпяхова карыстаецца чатыры гады запар. Дзякуючы сёлетняму розыгрышу барысаўцы пабагацеюць прыблізна на 12 мільёнаў эўра. Згодна з раскладам UEFA, 550 тысяч эўра каманда атрымлівае за кожную гульню, незалежна ад выніку. Яшчэ плюс 400 тысяч эўра да гэтай сумы — пры нічыйным выніку, 800 тысяч эўра — у выпадку перамогі. Такім чынам, на шляху да групавой стадыі БАТЭ атрымаў 2 мільёны 100 тысяч эўра за ўдзел у чацьвёртым раўндзе плэй-оф, 3 мільёны 900 тысяч эўра — у выглядзе пад’ёмных удзельнікам Лігі чэмпіёнаў, 1 мільён 600 тысяч эўра — за перамогі над «Лілем» і «Баварыяй», 3 мільёны 300 тысяч эўра — за 6 групавых матчаў.
Як кажуць у кіраўніцтве БАТЭ, фінансавы дабрабыт у сучасных умовах — надзвычай важны складнік, бо дазваляе ствараць нармальныя ўмовы для падрыхтоўкі каманды. Апроч таго, клюб мае фінансавыя абавязаньні ў справе будаўніцтва новай футбольнай арэны ў Барысаве, што таксама вымагае пэўных укладаньняў. Тым ня меней, як кажа старшыня праўленьня БАТЭ Анатоль Капскі, без здаровага мікраклімату, які грунтуецца на сымбіёзе працы і сумленьня, наўрад ці чаго можна дасягнуць нават зь вялікімі грашыма:
«Калі гавораць пра мікраклімат, то, ведаеце, мікраклімат — гэта ж ня проста
Павага адзін да аднаго, мабыць, і дазваляе нечага дасягаць, дабівацца