Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка бярэ ўдзел у саміце СНД у Туркмэністане.
Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў адмовіўся ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве. Сярод прычынаў называюць тое, што ў саміце бярэ ўдзел Аляксандар Лукашэнка. Менавіта тут старшынёўства ў СНД пяройдзе да Беларусі. Бішкек так і не дараваў Менску, што той адмаўляецца выдаць экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева і яго малодшага брата Жаныбека.
«Атамбаеў дэманструе партнэрам свой характар. І, мабыць, тым самым плянуе заручыцца іх падтрымкай у ціску на афіцыйны Менск», — перадае радыё «Голос России».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Ашгабат на самалёце «Боінг-767», на якім раней лётаў туркмэнбашы Сапармурат Ніязаў.
Афіцыйны Менск набыў гэты ляйнэр для Аляксандра Лукашэнкі ў кампаніі Turkmenistan Airlines. Самалёт прайшоў тэхнічнае абслугоўваньне ў Гамбургу. Паводле зьвестак зь нямецкіх мэдыяў, «Боінг-767» быў куплены беларускім бокам ня меней чым за 124 мільёны даляраў. У ім ёсьць «шырокія белыя скураныя сядзеньні і канапы, драўляная ашалёўка, залатыя шторы», а ў душавой выкарыстаныя каштоўныя мэталі і камяні.