Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей даў інтэрвію расейскай газэце «Красная звезда». Чаму беларускія афіцыйныя асобы ўжываюць жорсткую рыторыку адносна Эўразьвязу? У чым прычыны абвастрэньня беларуска-нямецкіх дачыненьняў? Як разьвіваюцца адносіны з Расеяй?
Удзельнікі: палітоляг Андрэй Фёдараў і дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман.
Валер Карбалевіч: «Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка дае даволі шмат інтэрвію эўрапейскім мэдыям. Здавалася б, гэта павінна было сьведчыць пра жаданьне размарозіць дачыненьні з ЭЗ. Аднак тон ягоных заяваў на адрас Эўропы вельмі жорсткі, амаль ультыматыўны. Пра гэта сьведчыць ягонае апошняе інтэрвію агенцтву Reuters. Тон міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея ў інтэрвію расейскай газэце „Красная звезда“ — больш дыпляматычны, але таксама жорсткі ў адносінах да ЭЗ. Як вы гэта пракамэнтуеце?»
Андрэй Фёдараў: «Міністар замежных спраў і павінен выказвацца больш стрымана, у яго такая пасада. Падаецца, што галоўная прычына раздражненьня афіцыйнага Менску палягае ў тым, што адносіны з Расеяй складаюцца ня вельмі добра. Таму трэба было б мець супрацьвагу. І адзінай супрацьвагай сёньня можа быць толькі ЭЗ. Бо адносіны Беларусі з ЗША яшчэ горшыя, чым з Эўропай.
Але Менск ня хоча выконваць тую ўмову, якую выстаўляе ЭЗ: вызваленьне палітвязьняў. Кіраўніца дыпляматычнага прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора нядаўна паведаміла, што нейкія схаваныя перамовы паміж Менскам і Брусэлем ідуць. Але прагрэсу пакуль няма».
Карбалевіч: «У інтэрвію агенцтву Reuters Лукашэнка адзначыў, што мы ідзем на саступкі ЭЗ, але ў адказ не атрымліваем ніякіх сыгналаў».
Фёдараў: «Ня ведаю, якія саступкі зрабіў Менск апошнімі месяцамі».
Карбалевіч: «Былі вызваленыя два палітвязьні вясной (Саньнікаў і Бандарэнка) і адзін восеньню (Каваленка)».
Яўген Прэйгерман: «Галоўная ўмова пераходу адносін Беларусі з ЭЗ у канструктыўнае рэчышча — вызваленьне палітвязьняў. Эўразьвяз таксама патрабуе і іх рэабілітацыі, але спачатку хоць бы вызвалілі ўсіх. Найперш — кандыдата ў прэзыдэнты Статкевіча. І пакуль гэта ня выканана, то ня мае значэньня, якую рыторыку будуць выкарыстоўваць беларускія афіцыйныя асобы.
Іншы момант. Апошнім часам Лукашэнка адчувае праблемы з рэйтынгам. Не выключаю, што стварэньне з ЭЗ вобразу ворагу павінна, на думку Лукашэнкі, гэты рэйтынг падвысіць. Ён жа казаў, што ў пэрыяд крызісу мы, славяне, звычайна гуртуемся вакол лідэра».
Карбалевіч: «Ці працуе цяпер мадэль „крэпасьці ў аблозе“ на падвышэньне рэйтынгу?»
Фёдараў: «Сумнеўна, што гэтая мадэль працуе. Але гэта іншае пытаньне».
Валер Карбалевіч: «Урад Нямеччыны прыняў рашэньне закрыць, як афіцыйна паведамляецца, штаб вайсковага аташэ ў Беларусі. З чым гэта зьвязана? І чаму зь беларускага боку на гэтае паведамленьне такая рэзкая рэакцыя? Прадстаўнік МЗС Беларусі назваў такое рашэньне абсурдам. Ад дачыненьняў зь Нямеччынай у значнай ступені залежаць адносіны з ЭЗ. Навошта псаваць стасункі з Бэрлінам?»
Фёдараў: «Некалькі месяцаў таму ў Нямеччыне значны рэзананс выклікала паведамленьне пра супрацоўніцтва нямецкай паліцыі зь беларускай міліцыяй. У прыватнасьці, гаворка ішла пра навучаньне разгону дэманстрацый. Шмат якія нямецкія дэпутаты крытыкавалі свой урад за гэта.
З інфармацыйнага паведамленьня вынікае, што ўрад Нямеччыны спыніў супрацоўніцтва зь беларускімі вайсковымі структурамі ў верасьні. Тады ніякай афіцыйнай рэакцыі зь беларускага боку не было.
Думаю, цяпер рэзкая рэакцыя МЗС Беларусі выкліканая менавіта афіцыйным камэнтаром нямецкага боку. Маўляў, гэта зроблена таму, што Беларусь працягвае ісьці недэмакратычным шляхам, палітвязьні ня вызваленыя».
Прэйгерман: «Не разглядаў бы гэта як значнае абвастрэньне адносін. Рэакцыя МЗС Беларусі на адкліканьне ваеннага аташэ была традыцыйная. Згодзен, што беларускі бок раздражніў ня сам факт адкліканьня, а камэнтар нямецкага боку.
Я магу пагадзіцца з словамі прэс-сакратара МЗС Беларусі Савіных, што гэтае рашэньне Бэрліну выклікана ўнутрыпалітычнымі нямецкімі прычынамі. Маецца на ўвазе той скандал вакол супрацоўніцтва нямецкай паліцыі зь беларускай міліцыяй».
Фёдараў: «Цікава будзе паглядзець, ці адклічуць сваіх ваенных аташэ іншыя амбасады краін ЭЗ і НАТО ў Беларусі, якія маюць такіх супрацоўнікаў — Літва, Польшча. Калі яны пойдуць такім жа шляхам, што і Нямеччына, то гэта значыць, што прынятае супольнае рашэньне заходніх краін па гэтым пытаньні. Калі не — то сапраўды гэта выклікана ўнутрыпалітычнымі нямецкімі прычынамі. Цікава і тое, ці адкліча таксама Беларусь свайго ваеннага аташэ зь Нямеччыны».
Карбалевіч: «Як складаюцца адносіны з Расеяй? Якія высновы можна зрабіць з інтэрвію Макея, які робіць націск на ваенна-палітычныя аспэкты беларуска-расейскіх дачыненьняў?»
Прэйгерман: «Макей выкарыстаў звычайную, традыцыйную рыторыку. Зьвярнуў увагу, што ён казаў пра ваенна-тэхнічныя пытаньні супрацоўніцтва і не закрануў ваенна-палітычныя аспэкты. Макей казаў пра АДКБ, але ня вельмі зьмястоўна. Казаць пра гарантыі паветранай бясьпекі пасьля швэдзкага „плюшавага дэсанту“ трохі сьмешна».
Фёдараў: «Інтэрвію стандартнае, руціннае. Але мы ведаем, што існуюць рознагалосьсі паміж Менскам і Масквою, найперш у нафтавым пытаньні. Расея пачынае патроху прыціскаць Беларусь па розных кірунках».
Прэйгерман: «Расея не зацікаўленая ў эканамічным абвале Беларусі. Аднак ціск будзе працягвацца, каб прымусіць Менск прадаць расейскаму капіталу прыбытковыя актывы. Паводле пагадненьня мінулага году Беларусь мусіла прадаць гэтым годам актываў на 2,5 млрд даляраў, аднак адмовілася гэта рабіць».
Дачыненьні паміж Беларусьсю і ЭЗ

Галоўная ўмова пераходу адносін Беларусі з ЭЗ у канструктыўнае рэчышча — вызваленьне палітвязьняў
Іншы момант. Апошнім часам Лукашэнка адчувае праблемы з рэйтынгам. Не выключаю, што стварэньне з ЭЗ вобразу ворагу павінна, на думку Лукашэнкі, гэты рэйтынг падвысіць. Ён жа казаў, што ў пэрыяд крызісу мы, славяне, звычайна гуртуемся вакол лідэра».
Карбалевіч: «Ці працуе цяпер мадэль „крэпасьці ў аблозе“ на падвышэньне рэйтынгу?»
Фёдараў: «Сумнеўна, што гэтая мадэль працуе. Але гэта іншае пытаньне».
У чым прычыны абвастрэньня беларуска-нямецкіх дачыненьняў?
Валер Карбалевіч: «Урад Нямеччыны прыняў рашэньне закрыць, як афіцыйна паведамляецца, штаб вайсковага аташэ ў Беларусі. З чым гэта зьвязана? І чаму зь беларускага боку на гэтае паведамленьне такая рэзкая рэакцыя? Прадстаўнік МЗС Беларусі назваў такое рашэньне абсурдам. Ад дачыненьняў зь Нямеччынай у значнай ступені залежаць адносіны з ЭЗ. Навошта псаваць стасункі з Бэрлінам?»
Фёдараў: «Некалькі месяцаў таму ў Нямеччыне значны рэзананс выклікала паведамленьне пра супрацоўніцтва нямецкай паліцыі зь беларускай міліцыяй. У прыватнасьці, гаворка ішла пра навучаньне разгону дэманстрацый. Шмат якія нямецкія дэпутаты крытыкавалі свой урад за гэта.
З інфармацыйнага паведамленьня вынікае, што ўрад Нямеччыны спыніў супрацоўніцтва зь беларускімі вайсковымі структурамі ў верасьні. Тады ніякай афіцыйнай рэакцыі зь беларускага боку не было.
Думаю, цяпер рэзкая рэакцыя МЗС Беларусі выкліканая менавіта афіцыйным камэнтаром нямецкага боку. Маўляў, гэта зроблена таму, што Беларусь працягвае ісьці недэмакратычным шляхам, палітвязьні ня вызваленыя».
Прэйгерман: «Не разглядаў бы гэта як значнае абвастрэньне адносін. Рэакцыя МЗС Беларусі на адкліканьне ваеннага аташэ была традыцыйная. Згодзен, што беларускі бок раздражніў ня сам факт адкліканьня, а камэнтар нямецкага боку.
Я магу пагадзіцца з словамі прэс-сакратара МЗС Беларусі Савіных, што гэтае рашэньне Бэрліну выклікана ўнутрыпалітычнымі нямецкімі прычынамі. Маецца на ўвазе той скандал вакол супрацоўніцтва нямецкай паліцыі зь беларускай міліцыяй».
Цікава будзе паглядзець, ці адклічуць сваіх ваенных аташэ іншыя амбасады краін ЭЗ і НАТО
Фёдараў: «Цікава будзе паглядзець, ці адклічуць сваіх ваенных аташэ іншыя амбасады краін ЭЗ і НАТО ў Беларусі, якія маюць такіх супрацоўнікаў — Літва, Польшча. Калі яны пойдуць такім жа шляхам, што і Нямеччына, то гэта значыць, што прынятае супольнае рашэньне заходніх краін па гэтым пытаньні. Калі не — то сапраўды гэта выклікана ўнутрыпалітычнымі нямецкімі прычынамі. Цікава і тое, ці адкліча таксама Беларусь свайго ваеннага аташэ зь Нямеччыны».
Як разьвіваюцца адносіны з Расеяй?