Алесь Пушкін: улада застаецца нэасталінскай
Your browser doesn’t support HTML5
4 сьнежня мастак Алесь Пушкін зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з абскарджаньнем рашэньня суду Смаргонскага раёну. Ён просіць прызнаць рашэньне раённага суду аб сваім 10-суткавым арышце незаконным. Да адміністрацыйнага пакараньня Алесь Пушкін быў прыцягнуты за тое, што ў верасьні разам зь іншымі мастакамі прайшоў па горадзе з партрэтам дзеяча антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да асобы бязьвінна рэпрэсаванага з мэтай ушанаваньня ягонай памяці.