Зацьверджаны пэрсанальны склад Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва ў Беларусі. Арганізацыю ўзначаліць былы старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч, а сярод двух дзясяткаў чальцоў ёсьць і тыя, хто ўжо трапіў у чорны сьпіс Эўразьвязу за фінансаваньне існуючага рэжыму ці каму гэта яшчэ толькі пагражае.
Так, у ліку 23 буйных бізнэсоўцаў і кіраўнікоў прадпрымальніцкіх структураў, якія будуць дбаць пра «інвэстыцыйны клімат» у Беларусі, фігуруе заснавальнік кампаніі «Трайпл» Юрый Чыж. На Захадзе набліжанага да ўладаў бізнэсоўца даўно лічаць адным з «кашалькоў» Аляксандра Лукашэнкі, што стала прычынай забароны на дзейнасьць у Эўразьвязе бальшыні падразьдзяленьняў «Трайпла».
У Раду па разьвіцьці прадпрымальніцтва ўвайшлі і тыя дзелавыя людзі, якіх лічаць патэнцыйнымі кандыдатамі на пападаньне ў прыцэл санкцый, калі беларускія ўлады не распачнуць працэсы дэмакратызацыі. Перадусім гэта кіраўнік прадпрыемства «Санта Імпэкс Брэст» Аляксандар Машэнскі, генэральны дырэктар заводу «Амкадор» Аляксандар Шакуцін, заснавальнік абутковага прадпрыемства Мікалай Мартынаў ды іншыя.
Якія ўвогуле павінны быць арыенціры для прадпрымальніцтва ў Беларусі? Намесьнік кіраўніка Менскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Канстанцін Каламіец не сумняецца, што калі бізнэс хоча разьвівацца сапраўды цывілізаваным шляхам, то трэба грунтавацца перадусім на стандартах Эўразьвязу:
«Урад шмат гаворыць пра тое, што мы ўжо нібыта жывём ва ўмовах інавацыйнай эканомікі, але, на мой погляд, пакуль гэта збольшага проста пажаданьне, каб такое здарылася. На жаль, гэта не зусім так. Але малы і сярэдні бізнэс, арыентуючыся на стандарты адносінаў у Эўразьвязе, на стандарты адносінаў паміж дзяржавай і прыватным бізнэсам, хацеў бы рэалізаваць гэтую практыку ў Рэспубліцы Беларусь. То бок стварыць умовы для прадпрымальніцтва на эўрапейскі ўзор».
Для «супрацьвагі» ў склад рады ўведзеныя прадстаўнікі прафэсійных аб’яднаньняў: яны раз-пораз дазваляюць сабе порцыю крытыкі на адрас уладаў, якія дыскрымінуюць прадпрымальніцтва як кляс. Гэта старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Калінін, кіраўнік Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў, кіраўнік Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Аляксандар Швец.