У Магілёве не сунімаецца пратэст жыхароў мікрараёну «Юбілейны» супраць узьвядзеньня дамоў на месцы бярэзьніку. Чыноўнікі папракаюць жыхароў у эгаізьме і кажуць, што новыя дамы ўпрыгожаць магілёўскі скайлайн.
Гмахі зьбіраюцца будаваць на месцы, дзе цяпер бярозавы гай. Высечка, якая яму пагражае, і стала нагодай для пратэсту. Бярэзьнік высаджваўся жыхарамі мікрараёну тры дзясяткі гадоў таму. Ён стаў улюбёным месцам іх адпачынку. Забудоўнікі ж заяўляюць, што ўзьвядзеньне дамоў прадугледжвалася плянам яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагодзьдзя.
Пра намеры будаўнікоў людзі даведаліся, калі тыя пачалі агароджваць пляцоўку пад забудову першага дому. Паколькі інфармацыйнага стэнду з дэталямі будаўніцтва на працягу трох дзён прац забудоўнікі ня выставілі, то актыўныя жыхары мікрараёну пачалі іх высьветляць у гарвыканкаме. Пра вынікі наведваньня чыноўнікаў апавядалася на вечаровых сходах, якія адбываліся на ня цалкам агароджанай будаўнічай пляцоўцы.
Актыўная жыхарка: «Сказалі — ўсё падпісана. Людзі працавалі, камісіі… Усё ўзгоднена, калі ёсьць пастанова на будаўніцтва, то ўсё ўжо вырашана. Наконт таго, што дрэвы ў нас будуць высякаць, то пад першы дом высекуць толькі 14 дрэў».
Рэакцыя людзей: «Пакуль толькі чатырнаццаць, а што будзе далей?»
Актыўная жыхарка працягвае: «Калі спыталіся, чаму менавіта гэтае месца абралі пад забудову — адказалі, што непрывабны выгляд раёну з гэтага месца. Вось гэтыя чатыры новыя дамы, калі людзі будуць ехаць з моста, то будуць бачыць, як тут прыгожа».
На сходах людзі выказваліся эмацыйна і прапаноўвалі свае формы пратэсту:
— Элітныя дамы тут захацелі будаваць!
— Пабудуйце лепш паліклініку. Такі мікрараён!
— Пабудуйце дзіцячы садок. Тры гады трэба ў чарзе стаяць.
— Калі пачнуць біць палі дзень і ноч і нашы дамы ў разрусе.
— Якім больш за сорак гадоў
— Усе куты ў кватэры патрэсканыя. Што будзе зь імі, калі будуць біць палі?
— Давайце будзем думаць, што рабіць далей. Давайце выставім пікет хаця б у восем гадзінаў раніцы.
На пікетаваньне будоўлі людзі не наважыліся. Прызналіся, што гэтага рабіць ня ўмеюць. Працягнулі наведваньне чыноўніцкіх кабінэтаў і кантрольных устаноў. Туды перадалі зварот жыхароў з патрабаваньнем згарнуць будаўніцтва і пакінуць бярозавы гай у спакоі. Высьветлілі, што ня ўсе дакумэнты з дазволам на пачатак будаўніцтва ў заказчыка, акцыянэрнага таварыства «Домабудаваньне», ёсьць. Гэта прызнаў прадстаўнік гэтай будаўнічай арганізацыі:
«У нас адзінага няма рашэньня зь Дзяржбуднагляду, але пакет дакумэнтаў мы ў «Дзяржбуднагляд» аддалі.
Карэспандэнт: «Але тым ня менш вы пачалі агароджваць тэрыторыю?»
Прадстаўнік будаўнічай арганізацыі: «Але ёсьць жа час. Тэрміны ў нас. Магчыма, мы тут нешта і парушылі».
Людзі чакалі, што да іх прыедуць прадстаўнікі выканаўчай улады і патлумачаць, чым выклікана неабходнасьць тэрміновай забудовы і высечкі бярэзьніку. Замест чыноўнікаў да абураных жыхароў наведалася дэлегацыя забудоўнікаў на чале з дырэктарам акцыянэрнага таварыства «Домабудаваньне» Канстанцінам Кожычам. Ён і тлумачыў людзям сытуацыю з будаўніцтвам.
Кожыч: «Пад пляміну забудовы трапіла 14 дрэў. Значыць…»
Жыхарка мікрараёну: «Вы пазбаўляеце гэтых маці апошняй радасьці — адчыніць акно і паглядзець на зялёную зону, а не на акно суседняга дому і на асфальт. Няўжо больш няма нідзе месца?»
Кожыч: «Я вось толькі з прадпрыемства „Гарзелянбуд“, мы там дамовіліся, што сюды падсадзяць, каб зьняць сацыяльную напружанасьць і масавы эгаізм, што не хачу і ўсё, яшчэ чатырнаццаць дрэў».
Жыхар мікрараёну: «На якой падставе без дазволу Дзяржбуднагляду вы пачалі будаўнічыя працы?»
Кожыч: «На падставе асабістай ініцыятывы падрадчыка. Усё».
Адказамі забудоўнікаў людзі засталіся не задаволеныя. Некаторыя прапанавалі зьвярнуцца да прэзыдэнта, каб ён вырашыў канфліктную сытуацыю. Пратэстоўцы не адмаўляюцца і ад патрабаваньня, каб да іх прыехала кіраўніцтва гораду і дало свае тлумачэньні наконт высечкі дрэў і таго, якой будзе сацыяльная інфраструктура мікрараёну, калі дамы ўсё ж пабудуюць і заселяць.