Авацыяй, найперш беларускай дэлегацыі, сустрэлі 30 лістапада амбасадара Швэцыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана ўдзельнікі IV форуму грамадзянскай супольнасьці праграмы «Ўсходняе партнэрства».
Гэтае мерапрыемства завяршаецца 30 лістапада ўвечары ў Стакгольме.
Амбасадар Эрыксан, пазбаўлены акрэдытацыі беларускім МЗС, прамаўляў з трыбуны пра вялікую ролю праграмы, пра тыя значныя пэрспэктывы, якія адчыняюцца перад краінамі, што актыўна ўдзельнічаюць у ёй, паведаміў «Свабодзе» ўдзельнік форуму, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
Сёньня таксама праходзіць галасаваньне за каардынатараў працоўных групаў, якія ствараюцца ў рамках форуму па розных кірунках — напрыклад, назіраньне за выбарамі, зьмены клімату, візавыя пытаньні, антыкарупцыйная дзейнасьць ды іншыя. Ад Беларусі тут балятуюцца Вольга Стужынская і Мікалай Кванталяні.
Абралі і нацыянальных каардынатараў. У гэтым рангу прадстаўніком грамадзянскай супольнасьці Беларусі на форуме цяпер стаў Яраслаў Бекеш.
У стакгольмскім форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў шасьці краінаў праграмы — Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Разам зь імі працуюць і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці краінаў Эўразьвязу.