Напярэдадні Сусьветнага дня барацьбы супраць СНІДу, які прыпадае на 1 сьнежня, ААН апублікавала даклад, зь якога вынікае, што эпідэмія захворваньня на СНІД пачала стабілізавацца ці нават зьмяншацца ў амаль усіх частках сьвету.
ААН ацэньвае, што каля 34 мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце жыве зь вірусам ВІЧ. Але ўпершыню ў сваім дакладзе ААН адзначае, што зьявілася рэалістычная магчымасьць «сысьці да нуля» ў распаўсюджаньні гэтай хваробы – то бок дасягнуць такой сытуацыі, у якой спыняцца новыя ВІЧ-інфэкцыі і людзі перастануць паміраць ад СНІДу.
Адзіным змрочным выняткам у гэтай аптымістычнай тэндэнцыі зьяўляюцца некаторыя краіны былога СССР, асабліва Расея і Ўкраіна, у якіх ужываньне наркотыкаў і міграцыі спрычыняюцца да росту ВІЧ-інфэкцый і сьмерцяў ад СНІДу.
«На Расею і Ўкраіну разам прыпадае 90% усіх выпадкаў захворваньня на СНІД у рэгіёне. Але рост гэтых захворваньняў мы назіраем і ва ўсіх іншых краінах рэгіёну. Гэта ня толькі рост захворваньняў сярод тых, якія ўводзіць сабе наркотыкі праз ін’екцыю. Захворваньні на СНІД пашыраюцца і на астатнюю частку насельніцтва праз сэксуальныя зносіны» – сказаў нашаму радыё Жан-Элі Малькін з UNAIDS – адмысловай праграмы ААН у барацьбе супраць ВІЧ/СНІД.
За дзесяцігодзьдзе 2001-2011 колькасьць ВІЧ-інфэкцый у постсавецкіх краінах узрасла з 130 тысяч да 140 тысяч. Ацэньваецца, што на ўсёй постсавецкай тэрыторыі носьбітамі віруса ВІЧ зьяўляюцца каля 1,4 мільёна чалавек.
Хоць дасьледнікі пакуль ня вынайшлі прышчэпкі ад СНІДу, у апошнія гады ў барацьбе супраць СНІДу пачала ўжывацца гэтак званая антырэтравірусная тэрапія пры дапамозе леку пад назвай Truvada, якая аказалася надзвычай эфэктыўнай як у лячэньні ВІЧ-інфікаваных пацыентаў, так і ў праграмах прафіляктыкі СНІДу.
Майкл Уорэн з Нью-Ёрку, дырэктар міжнароднай групы AVAC, якая займаецца прафіляктыкай СНІДу, сказаў нашаму радыё, што гэтаму лячэньню на дадзены момант паддадзены 8 мільёнаў чалавек:
«Восем мільёнаў – гэта далёка ня той лік пацыентаў, якія патрабуюць лячэньня. Так што нам яшчэ трэба запоўніць прабел. Але сам факт, што 8 мільёнаў ВІЧ-інфікаваных чалавек жыве актыўным, здаровым жыцьцём – ня толькі ў Эўропе і ЗША, але і па ўсім сьвеце – сьведчыць аб значным прагрэсе. Прыгадайма, што яшчэ 10 гадоў таму людзі казалі, што такое немагчыма».
Напярэдадні сёлетняга Сусьветнага дня барацьбы супраць СНІДу ў продажы ў 45 краінах сьвету зьявіліся партатыўныя наборы для выкрываньня ВІЧ-інфэкцыі. Адмыслоўцы кажуць, што гэты новы тэст у змозе выкрыць вірус ВІЧ у арганізьме чалавека два месяцы пасьля інфэкцыі ў амаль 100% выпадкаў. У Чэскай Рэспубліцы гэты тэставы набор каштуе прыблізна 500 кронаў ($25).