Намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч пракамэнтаваў для «Свабоды» сёньняшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра катэгарычную забарону звальненьня з працы работнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія мадэрнізуюцца.
«Натуральна, што гэта супярэчыць Працоўнаму кодэксу. І ў цяперашніх умовах работнік у Беларусі ня можа дастаткова проста звольніцца з працы. Гэта зьвязана з тым, што 99% працоўных працуюць у нашай краіне па тэрміновых кантрактах. І, фактычна, да сканчэньня тэрміну кантракту яны мусяць працаваць на сваіх прадпрыемствах.
Пакуль з таго, што я пачуў сёньня, адзіная юрыдычная навэла — гэта прымусовыя працы. Прымусовая праца наагул забароненая. Мне падаецца, што спадара кіраўніка дзяржавы, як часам гэта бывае, кудысьці панесла. І ён думае вырашыць так вострыя праблемы, якія ёсьць навідавоку.
Але ня ўсё так проста. З прававога пункту гледжаньня тое, што чалавек ня можа звольніцца альбо ня можа свабодна выбіраць род заняткаў, працу — натуральна, гэта недапушчальна. На гэта і ёсьць законы. Але, на жаль, у нашай краіне закон часта падмяняецца тэлефонным правам, паводле якога працуюць суды, пракуратура і г.д».