Аляксандар Лукашэнка даручыў падрыхтаваць праект дэкрэту, у адпаведнасьці зь якім работнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія мадэрнізуюцца, будзе забаронена звальняцца з працы. Ён загадаў «катэгарычна забараніць» усякія звальненьні з 1 сьнежня.
«Падрыхтуйце дэкрэт: да заканчэньня мадэрнізацыі і рэканструкцыі гэтых прадпрыемстваў забараняецца звальненьне работнікаў. Працаўнік ня можа звольніцца з гэтага прадпрыемства без дазволу кіраўніка», — заявіў Лукашэнка, наведваючы ААТ «Барысаўдрэў».
«Пусьцяць — хай сыходзіць, не адпусьцяць — павінен працаваць. За парушэньні — на прымусовыя работы. Звольніўся — на прымусовыя работы, і сюды ж працаваць. А то мы дастукаемся да таго, што заўтра пачнуць хадзіць па Барысаве і Менску зь віламі і адзін аднаго калоць. Замест таго каб запусьціць вытворчасьць і атрымліваць 1 тысячу даляраў у 2015 годзе».
Лукашэнка даручыў пры падрыхтоўцы дэкрэту прадугледзець мэханізм абскарджаньня забароны на звальненьне.
«Скаргі прадугледзець у дэкрэце, таму што розныя бываюць сытуацыі. Канчатковае рашэньне будзе прымаць губэрнатар. Але катэгарычна, прынцыпова работнік, службовец і кіраўнік не павінны звальняцца да заканчэньня мадэрнізацыі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Бо, па яго словах, «тыя праекты, якія мы намецілі, — гэта велізарныя грошы, яны сёньня па 2–3 гады амярцьвёныя, абсталяваньне валяецца пад дахам».
Лукашэнка таксама загадаў у першым квартале будучага году давесьці на гэтых прадпрыемствах зарплату да 400–500 долараў.
«Так, дысцыпліна жорсткая. І гэта будзе на ўсіх прадпрыемствах, з вас мы пачынаем», — сказаў Лукашэнка.
Антусевіч: «Забарона звальненьня з працы супярэчыць Працоўнаму кодэксу»
Намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч: Пакуль з таго, што я пачуў сёньня, адзіная юрыдычная навэла — гэта прымусовыя працы. Прымусовая праца наагул забароненая. Мне падаецца, што спадара кіраўніка дзяржавы, як часам гэта бывае, кудысьці панесла. І ён думае вырашыць так вострыя праблемы, якія ёсьць навідавоку.
Лукашэнка пагражае разагнаць палову ўраду
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што рэалізацыя інвэстыцыйных праектаў на прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасьці краіны правалена.
«Усе праекты мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі праваленыя», — заявіў Лукашэнка, наведваючы 30 лістапада ААТ «Барысаўдрэў», перадае Інтэрфакс.
Лукашэнка запатрабаваў ад свайго памочніка Пятра Пракаповіча жорстка кантраляваць мадэрнізацыю прадпрыемстваў.
«За мадэрнізацыю ты адкажаш краіне», — сказаў Лукашэнка Пракаповічу.
«Дзе будуць браць грошы — гэта іх справа зь Ермаковай. Ты зь імі не спрачайся: якая стаўка павінна быць і іншае. Гэта іх справа. Твая справа — плян і павінна ісьці мадэрнізацыя, а яны паабяцалі ў 2015 годзе ўсе завяршыць. Давайце ўсё па-людзку зробім, тым больш — час у нас сьціснуты, нам трэба мадэрнізавацца, каб была нармальная прадукцыя».
Лукашэнка папярэдзіў, што «дараваньня ня будзе нікому, па кадрах усе пытаньні павінны быць вырашаныя».
«Я яшчэ паеду ў Магілёў і Віцебск, і, баюся, мы там можам палову ўраду страціць».
Лукашэнка паставіў задачу завяршыць да лістапада наступнага году ўсе працы па мадэрнізацыі ААТ «Барысаўдрэў»: «7 лістапада будучага году тут павінна быць «цукерка».