У Менскай сядзібе БНФ прэзэнтавалі сайт palitviazni.info, прысьвечаны лёсам людзей, якія пацярпелі за свае палітычныя перакананьні.
Партал зьяўляецца сатэлітным сайтам Праваабарончага цэнтру «Вясна», да разьвіцьця якога далучылася польская арганізацыя Fundacja Rozwoju Inicjatyw Demoktarycznych.
Праваабаронца Зьміцер Салаўёў: «Тут ёсьць інфармацыя пра ўсіх палітзьняволеных за найноўшую гісторыю Беларусі. Пра людзей, якіх прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці, хто сядзеў у СІЗА, адбываў тэрмін у зьняволеньні. Нарадзілася ідэя год назад, калі ў турме апынуўся Алесь Бяляцкі. З таго часу мы зьбіралі зьвесткі, укладалі іх на сайт».
Партал мае вэрсіі на беларускай, расейскай, ангельскай і польскай мовах. Гэта мусіць дапамагчы ўсяму сьвету зразумець, што адбываецца ў Беларусі, і рабіць на падставе гэтага адпаведныя захады.
Цяпер на сайце сабраная інфармацыя пра 178 беларускіх палітвязьняў.
Салаўёў: «На жаль, сытуацыя выглядае як канвээр. Рэжым штампуе палітзьняволеных. Мы заклікаем усіх неабыякавых дасылаць нам інфармацыю пра тых, каго няма ў сьпісе, новыя зьвесткі пра тых людзей, хто ў нашым сьпісе згаданы».
Праваабаронца Наста Лойка, адна з натхняльніц стварэньня palitviazni.info, сказала, што ў Беларусі такая сытуацыя, калі ніводзін чалавек не застрахаваны ад таго, каб ня стаць палітвязьнем:
«Я задаволеная, што гэтая ідэя знайшла сваё структурнае ўвасабленьне ў выглядзе такога прадукту як сайт — сайт пра герояў і тых, хто іх перасьледаваў».
На сайте можна адсачыць гісторыю зьяўленьня палітычных вязьняў па гадах, і па падзеях — такіх як «Справа 14-ці», Плошча-2006, Плошча-2010 і іншых. Таксама ёсьць разьдзел зь фільмамі пра палітзьняволеных, інтэрвію зь вязьнямі, іх роднымі.
Адзін з такіх фільмаў — «Сьвечка праўды Алеся Бяляцкага» — паглядзелі падчас прэзэнтацыі.