Дырэктар Чарнобыльскай АЭС спадзяецца, што новы саркафаг прывабіць турыстаў.
«Украінскія інжынэры пачалі ўзводзіць вялізную канструкцыю, якая па форме нагадвае íглу – жытло эскімоса, каб спыніць уцечку радыяцыі з Чарнобыльскай АЭС» – паведамляе карэспандэнт The Times.
Экспэрты лічаць, што цяперашні саркафаг, узьведзены над чацьвёртым энэргаблёкам АЭС, разьлічаны на 30 гадоў, і тэрмін ягонай эксплюатацыі сыходзіць у 2016-ым. Пасьля таго, як будзе ўзьведзены новы саркафаг, пачнецца дэмантаж станцыі.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця выдаткаваў на будаўніцтва саркафагу 1,2 мільярда фунтаў, піша ангельская The Times.
Тым часам, дырэктар Чарнобыльскай АЭС Ігар Граматкін заявіў карэспандэнту The Times, што новы саркафаг (ён параўнаў яго паводле турыстычнай прывабнасьці з Эйфэлевай вежай) можа прыцягнуць у Чарнобыль турыстаў.
Пакуль жа тых, хто атрымлівае доступ у чарнобыльскую зону, падвозяць да 4-га энэргаблёку на 15 хвілінаў. Саркафаг, узьдведзены над энэргаблёкам, мае шчыліны, агульная плошча якой перавышае 100 квадратных мэтраў. Пад ім застаюцца радыёактыўныя рэчывы і рэшткі рэактара, які выбухнуў 26 красавіка 1986 году.