Палітвязень Аляксандар Францкевіч другі раз за паўгода апынуўся ў карцэры. Чаму пакараньне карцэрам палітвязьні атрымліваюць часьцей за звычайных вязьняў?
Маці анархіста Аляксандра Францкевіча чакае званка ад сына, вязьня івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы». Але Тацяна Францкевіч мяркуе, што раней як праз тыдзень сын не пазвоніць, бо, паводле яе зьвестак, ён зноў трапіў у ШЫЗА — карцэр у калёніі:
«За што і на колькі — невядома. Таму зараз чакаю ад яго весткі, як выйдзе, званка — як і што».
Гэта ўжо другое пакараньне палітвязьня карцэрам за апошнія паўгода. Улетку актывіста анархісцкага руху Францкевіча пакаралі 7 суткамі за адмову выконваць працу, якую ён палічыў зьневажальнай для сябе. Што стала прычынай пакараньня зараз? Маці ня думае, што ўчынак сына гэтым разам нічым не матываваны:
«Сын у мяне — хлопец разумны, ён разумее, што да чаго ў той сытуацыі. Мяркую, ён тады невыпадкова адмаўляўся нешта рабіць. Значыць, ёсьць прычыны».
Тэмпэратура паветра ў карцэры «Ваўчыных нор» нават мінулым цёплым летам не падымалася вышэй за 16 градусаў. Вязьням не выдаюць коўдры, абмяжоўваюць іх у цёплым адзеньні. На скаргу Тацяны Францкевіч, у якой маці спасылалася на тое, што ў сына няма ныркі і яму шкодныя такія ўмовы, адміністрацыя калёніі адказала, што там ня лічаць Францкевіча хворым.
Беларускія палітвязьні рэгулярна трапляюць у карцэр. Шмат разоў гэта здаралася зь Мікалаем Статкевічам, Зьмітром Дашкевічам, Мікалаем Аўтуховічам, Мікалаем Дзядком. Ці апазыцыянэры паводле сваёй сутнасьці няздольныя да дысцыпліны, ці кантралёры чапляюцца да іх з асабістых прычын альбо на загад зьверху?
88 дзён з 4 месяцаў, праведзеных у наваполацкай калёніі, адбыў летась у карцэры пакараны за Плошчу дэмакратычны актывіст Мікіта Ліхавід. Былы палітвязень кажа, што кантралёры могуць напісаць рапарт, які прывядзе вязьня ў карцэр, за незашпілены гузік, ня там кінуты недакурак, за нейкае слова, якое падалося недастаткова ветлівым. Парушэньні могуць быць і рэальныя, але пакараньне за іх часта залежыць і ад настрою кантралёраў, а сярод іх Мікіта часта сустракаў людзей, схільных да ненармальнай жорсткасьці.
Арганізаваць ціск на пэўнага вязьня паводле загаду зьверху нескладана, кажа Мікіта. Але ён ня бачыць прычын, чаму б зараз мог паступіць такі загад адносна ўсіх палітвязьняў. «Тое, што яны ня стануць пісаць прашэньні аб памілаваньні, даўно вядома, і рэпрэсіі тут уладам не дапамогуць», — мяркуе Мікіта Ліхавід. А ці можа такі ціск быць ініцыятывай на месцах?
«Любому начальніку калёніі зэкі, да якіх на волі столькі ўвагі, непатрэбныя. Калі яны ня хочуць пісаць прашэньні, то самы просты варыянт, як ад іх пазбавіцца, — гэта адправіць іх у „крытую“ турму, у той жа Магілёў. Дзеля гэтага, зразумела, і патрэбныя парушэньні, каб потым правесьці суд і адправіць іх у турму, дзе ўжо знаходзяцца Статкевіч і Васьковіч. І там хай зь імі разьбіраюцца. Але ўсё ж без сыгналу зьверку ніводзін начальнік турмы на такі крок, мяркую, не адважыцца. Бо такое самаўпраўства можа каштаваць пагонаў».
Мікіта Ліхавід не выключае, што палітвязьняў ізалююць у ШЫЗА, ПКТ, «крытых» турмах найперш дзеля таго, каб яны не ўплывалі на іншых вязьняў. Маці Аляксандра Францкевіча Тацяна таксама не выключае такой прычыны:
«Узьдзейнічала на вязьняў, каб яны зь ім не кантактавалі, увогуле ня мелі зносін, інакш таксама будуць пакараныя, адпраўленыя ў карцэр. Гэта было і застаецца. А што да патрабаваньня пісаць прашэньне аб памілаваньні — такога адносна яго няма, у адкрытую ня кажуць».
Між тым бацька другога пакаранага калёніяй анархіста, Мікалая Дзядка, днямі заявіў, што новы ціск на ягонага сына зьвязаны якраз з адмовай пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.