Савет міністраў сваёй пастановай афіцыйна вызначыў нулявую квоту на вытворчасьць у 2013 годзе пладова-ягадных мацаваных вінаў для рэалізацыі на ўнутраным рынку. Такім чынам, вытворчасьць так званых «чарнілаў» ад 1 студзеня цалкам спыніцца. На іх месца прыйдуць віны «палепшанай якасьці» і вырабленыя паводле «спэцтэхналёгіі».
Як кажа начальнік аддзелу збыту Слонімскага вінаробнага заводу Васіль Кавалёў, сёньня доля ардынарных вінаў не дасягае нават паўпрацэнта ў агульнай вытворчасьці пладовых вінаў:
«Ардынарныя віны не выпускаюцца, прынамсі нашым заводам, ужо больш за год. Мы іх не вырабляем увогуле. І абсалютная большасьць заводаў — практычна ніхто ў рэспубліцы — таксама не выпускае ардынарныя віны. Іншымі словамі, гэтыя віны фактычна ўжо выведзеныя з абароту ў Рэспубліцы Беларусь. Што да прадукцыі палепшанай якасьці, спэцтэхналёгіі, то яны адрозьніваюцца перадусім працэнтам наброду першапачатковай сыравіны. Але ж ня толькі ў віне праблема. Я перакананы, што ад гарэлкі шкоды нашмат больш, чым ад віна. Бо той спажывец, якому гэта трэба, ён возьме бутэльку гарэлкі і ў любым выпадку яе вып’е».
Беларусь разам з краінамі Балтыі, Расеяй і Малдовай уваходзіць у так званы «гарэлкавы пояс», дзе спажываньне гарэлкі ў агульным аб’ёме алькагольнай прадукцыі перавышае 50%. Больш за 40% прыпадае на віны, а таксама піва.
Згодна з нормамі Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, крытычны ўзровень спажываньня алькаголю складае 8 літраў на жыхара той ці іншай краіны ў год. Больш высокі паказьнік вядзе да паступовай дэградацыі насельніцтва. У Беларусі гэтыя лічбы перавышаюць 13 літраў. Сярэдні ўзровень выпітага алькаголю ў сьвеце — 6 літраў на чалавека штогод.

Той спажывец, якому гэта трэба, ён возьме бутэльку гарэлкі і ў любым выпадку яе вып’е