Ад Слонімскага сховішча ядахімікатаў Беларусь спрабуе пазбавіцца з дапамогай гранту Ўсясьветнага банку.
Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Віталь Кулік на паседжаньні Нацыянальнага Сходу. Ён сказаў, што прасіў ва Ўсясьветнага банку грант у два мільёны даляраў.
Раней Усясьветны банк ужо выдзеліў на гэтыя мэты пяць мільёнаў даляраў. Аднак высьветлілася, што ў сховішчы ў Слоніме насамрэч знаходзіцца 2000 тон ядахімікатаў, а не 850 тон, як раней меркавалася.
Частку грошай на гэтыя мэты выдзеліла і беларуская дзяржава — 13,3 мільярда рублёў.